Знайсці
12.11.2022 / 17:563РусŁacБел

Ад 8,5 рубля. Колькі каштуюць кактэйлі ў мінскіх барах

Цана на алкагольны кактэйль — гэта індыкатар узроўню тусовачнага жыцця горада. Ён паказвае, колькі людзі гатовыя плаціць за эстэтыку, добры настрой і геданізм. Мы паглядзелі, колькі зараз каштуюць розныя напоі ў сталічных барах.

Фота: pixabay.com

Пачнём з месца на тусовачнай Кастрычніцкай вуліцы. Крафтавы бар Spichki прапануе аўтарскія кактэйлі ад 10 рублёў. Так, фірмовы напой з назвай, аналагічнай бару, каштуе 12 рублёў і з’яўляецца адным з самых дарагіх. У 80 мл уваходзяць лікёры амарэта, кампары, лімонны сок і венесуэльскі напой ангастура.

Вось што бар прапануе яшчэ:

  • Fikeplace (залатая тэкіла, кампары, сіроп маракуі, лімонны сок і Sprite) — 12,5 рубля за 170 мл,
  • Porto Flip (брэндзі, партвейн, міндальны сіроп, жаўток і мускатны арэх) — 12 рублёў за 80 мл,
  • Candy Time (гарэлка, яблычны і лімонны сокі, сіроп бабл гам) — 10 рублёў за 170 мл,
  • Creamy Passion (гарэлка, сіроп бабл гам, вяршкі і Sprite) — 10 рублёў за 200 мл.

Цана шпрыц-кактэйляў — ад 8,5 да 13 рублёў. А звычайная «Крывавая Мэры» тут каштуе 10 рублёў за 230 мл.

Фота: pixabay.com

Адносна новы бар Molodoi на Веры Харужай таксама робіць акцэнт на аўтарскіх напоях, але ж сярод іх заўважана і «Крывавая Мэры». Кактэйлі тут каштуюць па 18 рублёў, у меню пазначаны аб’ём кожнага. Напой пад назвай «Косма дэлюкс» змяшчае 111 мл, «Дым у вочы» — 91 мл, «Яблычны гімлет» — 110 мл, «Палома» — 225 мл, а «Крывавая Мэры» — 200 мл.

Перамяшчаемся на Зыбіцкую і заглядаем у меню бара «На пляжы», дзе цана кактэйлю пачынаецца ад 18 рублёў і заканчваецца 40. Самыя танныя напоі — Paloma Parsley, Modern Pina Colada, Smoked Punch, Missionary Downfall. За 22 рублі тут можна замовіць тры кактэйлі — Dark’n’stormy, Mai Tai і Hiki Hoho. На тры рублі даражэй будзе каштаваць Zombie. А фірмовы кактэйль «Aнанас на пляжы», які падаюць у сапраўдным ананасе, абыдзецца ў 40 рублёў.

Фота: gastrofest.by

Папулярны і ўнікальны бар «Сіняя Каза» прапануе толькі аўтарскія кактэйлі. Так, «Mалако Сіняй Казы» каштуе 14 рублёў, «Імбірная Каза» — 15, фірмовы шот і настойкі ў асартыменце — па 5 рублёў.

А ў бары «Бяссонніца» на Герцэна любы алкагольны кактэйль каштуе 17 рублёў. Тут ёсць Mao (рэзкі ром, моцная зялёная гарбата і лайм), Pacific Ocean (тэкіла, персік, лайм і лікёр курасо), Porn Star (гарэлка, маракуя, цытрусавыя і ваніль) і іншыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
0
это водка слабо спросила маргарита/адказаць/
12.11.2022
"гэта індыкатар узроўню тусовачнага жыцця горада. Ён паказвае, колькі людзі гатовыя плаціць за эстэтыку,"

это вот, что на фото, это эстэтика?

13.11.2022
Ай, нафиг эта бодяга. Вчера взял пузырь Джонни. Вот... мои лучшие друзья - Джонни, Джек и Джим. А остальные идут лесом.
1
YoungGlock/адказаць/
13.11.2022
Смачна і кропка!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930