Знайсці
11.11.2022 / 18:2316РусŁacБел

Лукашэнка: Прадпрыемствы з замежным капіталам ніхто не прадасць. Гэта будзе нацыяналізавана

Лукашэнка папярэджвае, што не дазволіць замежнаму бізнэсу прадаваць свае прадпрыемствы ці кідаць іх. Ён пагражае іх нацыяналізаваць.

Такую заяву ён зрабіў падчас наведвання Талачынскага раёна.

«Дамы трэба будаваць. Здаецца, расіяне нешта робяць падобнае», — адзначыў Лукашэнка.

Губернатар Віцебскай вобласці Субоцін пацвердзіў, што гэта так.

«І да нас хацелі заходзіць літоўцы з гэтым праектам», — дадаў ён.

Лукашэнка адказаў:

«Каб я і блізка не бачыў вашых больш літоўцаў, фінаў і іншых. Мы ведаем, як яны заходзілі і як яны пакідалі ўсё і павыходзілі. Мы ведаем гэта. І зараз не хачу называць прадпрыемства, ужо мне сігналізуюць, што адны збеглі, фіны. А літоўцы бегаюць, шукаюць, як гэта, каб не кінуць прадпрыемства, а добра яго прадаць.

Дык вось яны павінны ведаць, што ніхто нічога не прадасць з замежным капіталам. Гэта будзе нацыяналізавана. Вось і ўсё», — сказаў палітык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
53
Ха-ха
61
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
29
12.11.2022
Быстрей бы, Саша, ты уже всё национализировал. Предлагаю начать с Епама! Так этим яйцегаловым! Посадишь за ноуты омонышей и они покажут всему миру как правильно виндовсы писать. Нет, правда. Очень хочу посмотреть на массовую национализацию. И на массовый последующий пи***ц. Саша, не тяни! Упярод, Саша. Сатан за цибя.
0
Пожалуй/адказаць/
12.11.2022
Перманентное лукашенковское "порой не до законов". И не только на политическом, но и на экономическом поле. Менять гражданский кодекс? А зачем, если можно "именем революции", которая победила попытку западного госпереворота в 20-м.
0
Беня /адказаць/
12.11.2022
В отличии от 99% диванных обывателей, у него & Со. "усё будзе у парадку".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930