Знайсці
12.11.2022 / 15:01РусŁacБел

Палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава: Ганарова сядзець там, дзе сядзеў Якуб Колас

Валерыя Чарнаморцава — грамадская дзяячка, даследчыца, экскурсаводка. Яе затрымалі 18 кастрычніка пасля ператрусу ў кватэры. Жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК). Днямі яна даслала вестачку з-за кратаў, паведамляе «Вясна».

«У мяне ўсё больш-менш нармальна, троху захварэла, але трымаюся. У добрай кампаніі побыт паступова наладжваецца. Досвед непрыемны, але вельмі цікавы. Напэўна, калі ўсё вытрымаю, па выніках не пашкадую, што прайшла гэты шлях, асабліва калі ўлічыць мой папярэдні досвед збору ўспамінаў вуснай гісторыі.

Тут, у Пішчалаўскім замку, у розныя часы бывалі розныя вядомыя людзі. Напрыклад, цэлыя тры гады тут правёў Якуб Колас, чый юбілей якраз адзначаем зараз. Ну і цяпер такіх дастаткова тут. Так што ганарова».

Падтрымайце Валерыю грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі і лістамі салідарнасці:СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Чарнаморцава Валерыя Віктараўна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930