Знайсці
12.11.2022 / 18:44РусŁacБел

Ад сардэчнай недастатковасці памёр сабака, які страціў гаспадароў падчас ракетнага ўдару па Дняпры

Фатаграфія сабакі ў Дняпры, які плача на руінах дома, дзе загінулі яго гаспадары, ускалыхнула ўвесь свет. Праз месяц сабака, пра якога клапаціліся валанцёры, памёр ад сардэчнай недастатковасці.

Крым на руінах дома. Фота: borys_filatovv / Telegram

«З вялікім жалем паведамляю, што сэрца нашага сабакі Крыма спынілася. Расійская подласць і яе злачынствы часам дасягаюць сваіх вынікаў», — напісаў у фэйсбуку намеснік мэра Дняпра Міхаіл Лысенка.

29 верасня расійская ракета цалкам разбурыла дом у Дняпры. Загінулі чатыры чалавекі — двое дзяцей, іх мама і бабуля.

Іх хатні гадаванец — сабака Крым — сядзеў на руінах і не хацеў сыходзіць.

Малюнак: Антон Хазяйкін

З-за моцнага стрэсу ў першыя дні ў прытулку Крым нічога не еў, нікога да сябе не падпускаў і паводзіў сябе агрэсіўна. Ён аглох, у яго была кантузія. У яго дыягнаставалі сардэчную недастатковасць і знайшлі пухліну. Але пакрысе сабака прыходзіў у сябе.

Крым з валанцёрам. Фота: suspilne.media

Крыма хацелі забраць людзі з Нямеччыны, Бельгіі, Вялікабрытаніі і Ізраіля. 

Але выратаваць яго не ўдалося.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера