Знайсці
13.11.2022 / 15:102РусŁacБел

Тэлефонныя махляры здалі свайго ж кур'ера ў міліцыю

30-гадовы мінчук знайшоў падпрацоўку кур'ерам у інтэрнэце. Яму трэба было забіраць грошы ў падманутых пенсіянераў. 

Мужчына паспеў наведаць дзвюх жанчын, якія перадалі яму больш за 9 тысяч рублёў і каля 300 даляраў.

Далей куратар сказаў мужчыну, што пад'едзе да яго для разліку за зробленую працу. Але замест гэтага паведаміў яго даныя міліцыі, піша МУС. Праўда, пішацца, што скарысталіся для гэтага чат-ботам, што выглядае нетыпова.

СК завёў крымінальную справу за махлярства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пікачу/адказаць/
13.11.2022
Выглядае як чарговая правакацыя ад самі ведаем якіх структур. Самі нанялі кур'ера, самі і схапілі.
0
энтрапія/адказаць/
13.11.2022
Выглядае, што кур'ер сам з пагонамі. Ну які цвярозы куратар пойдзе на сустрэчу з чуваком, якога ён ананімна наняў праз інтэрнэт?? Відаць гэты "кур'ер" сам настойліва хацеў сустрэцца, таму куратар і здаў яго сваім жа. А публікацыя ў тэлеграме т.з. мус гэта аператыўныя гульні. Гуляюцца хлопчыкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера