Знайсці
17.11.2022 / 17:122РусŁacБел

Беларускіх будаўнікоў вярбуюць у Марыупаль і Севераданецк

Як стала вядома «Нашай Ніве», расійскія вярбоўшчыкі заахвочваюць беларускіх будаўнікоў да працы на акупаваных тэрыторыях Украіны. Існуюць маршруты на заробкі ў Марыупаль і Севераданецк. 

Замест разбомбленых дамоў там будуюцца новыя — найперш для расійскіх сілавікоў і каланістаў. У прыватнасці, жытло на «новых тэрыторыях» абяцаюць тым крымінальнікам, якіх вярбуюць у турмах для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. 

«Беларусаў дакладна набіраюць у Севераданецк і Марыупаль. Піцерскія і маскоўскія падрадчыкі дырэктыўна атрымалі загады ўзводзіць там жыллё, а ўзамен — абяцанні атрымаць смачныя кавалкі пад забудову ў расійскіх гарадах», — патлумачыў «Нашай Ніве» ўдзельнік рынку нерухомасці. 

«Знайсці рабацяг на гэты кірунак не так проста. У Расіі заўсёды працы было больш, чым людзей для яе — на якую будоўлю не прыедзь, паўсюль працуе Сярэдняя Азія і Беларусь. А ехаць у такім экзатычным кірунку, вядома, дурных мала. Таму набіраюць па ўсёй СНД. З беларусамі ім прасцей за ўсё, бо яны і расіяне — адзіная працоўная прастора, не трэба ніякіх дазволаў на работу, хапае пашпарта», — дадаў наш суразмоўца. 

Людзям, якія зарабляюць наборам персаналу ў Мінску, за кожнага прыцягнутага на будоўлю ў Данбас расіяне выплачваюць прэмію, паведамілі «Нашай Ніве» людзі з гэтай сферы.

Заробкі беларускім будаўнікам абяцаюць высокія — да 5 тысяч беларускіх рублёў. 

«Але нават на такія заробкі знайсці ахвотных цяжкавата. Ха! Паедзеш і назад не вернешся», — сказаў «Нашай Ніве» будаўнік. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
28
1
300 чухланцев/адказаць/
17.11.2022
Если кто и поедет - то только совсем тупой. На всю голову, причем.
1
Амба /адказаць/
17.11.2022
Билет в один конец
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930