Знайсці
14.11.2022 / 19:524РусŁacБел

Праўладныя прапагандысты павяліся на фэйк пра Пушкіна ад гомельскага правакатара

Раніцай 11 лістапада ўлады ўкраінскага Жытоміра знялі з пастамента бюст Пушкіна, што стаяў у гэтым горадзе, і перавезлі яго ў музей. Відэа з працэсам дэмантажу распаўсюдзілі ўкраінскія СМІ. Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ неўзабаве паведамілі пра тое, што падчас дэмантажу загінуў чалавек. Але аказалася, што гэтыя чуткі ў інфармацыйную прастору свядома закінуў гамяльчук, які на гэтым спецыялізуецца, піша «Флагшток». 

Інфармацыя пра тое, што бюст Пушкіна пры падзенні забіў жыхара Жытоміра, на другі дзень пайшла па расійскіх СМІ, 13 лістапада пра «здарэнне» расказаў і Рыгор Азаронак на СТБ.

Але ў той жа дзень у каментарах да свайго ютуб-канала жыхар Гомеля Яўген Катляроў прызнаўся, што гэта ён стварыў ды распаўсюдзіў гэты фэйк: «Дык яны ў мяне навіну скралі, дакладней праз мяне».

Яўген Катляроў. Фота з асабістай старонкі ў фэйсбуку

Раней гамяльчук Катляроў неаднаразова дасылаў ілжывую інфармацыю ў незалежныя СМІ, а цяпер усё часцей закідае фэйкі і праўладным актывістам — сваім канкурэнтам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
54
Ха-ха
26
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
1
даведка/адказаць/
14.11.2022
Российские СМИ повелись на фейк гомельского провокатора, а Азарёнок честно отработал по российскому темнику.
1
Радар/адказаць/
14.11.2022
Бедный миша....
0
ЯНКА/адказаць/
15.11.2022
БЮСТ ДОЛЫ Па якіх менавіта СМІ? Нават ультра-правы рухік «НОД» разьмясьціў на сваім канале відыя з дэмантажом стода Пушкіна. І тамака паказана, што ха... (лепей скажам: харошыя людзі) зьнялі вельмі акуратненька, лейцамі, а не кідалі бюст долу. Праз што ні адна галава, у тым ліку й самога АСа, зусім не пацярпела. Таму нездарма ж здавён кажуць, што лепей адзін раз убачыць, чым шматкроць пра гэна пачуць. І тым болей, ад ёл..чных мэдыяў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930