Знайсці
15.11.2022 / 15:59РусŁacБел

Расія адтэрмінавала выплату 1,4 мільярда даляраў доўгу Беларусі

Дзярждума РФ ратыфікавала пагадненне і пратакол паміж урадам РФ і ўрадам Беларусі аб змене ўмоў крэдытаў, падпісаных у Маскве 14 сакавіка 2022 года. Дакументы прадугледжваюць змены ў абслугоўванні запазычанасці Беларусі: перанос плацяжоў па крэдытах і змяненне стаўкі, паведамляе ТАСС.

Як паведаміў намеснік кіраўніка Мінфіна РФ Цімур Максімаў, у пачатку 2022 года беларускі бок звярнуўся з просьбай аб рэфінансаванні або рэструктурызацыі запазычанасці ў сувязі «з няпростай фінансавай сітуацыяй».

Падпісанае пагадненне ўносіць змены ў цэлую серыю міжурадавых пагадненняў паміж РФ і Беларуссю: у прыватнасці перанос плацяжоў у пагашэнне абслугоўвання запазычанасці па ўсіх дзяржкрэдытах з сакавіка 2022 па красавік 2023 года ў агульнай суме 1,4 млрд даляраў.

«Гэтыя плацяжы пераносяцца на перыяд з 2028 па 2033 год», — сказаў Максімаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера