Знайсці
15.11.2022 / 17:472РусŁacБел

Мінабароны пра друкаванне бланкаў для мабілізацыйных позваў: Усё планава

Днямі ў СМІ з'явіліся паведамленні аб тым, што Міністэрства абароны Беларусі абвясціла тэндар на маштабны друк мабілізацыйных позваў. Мінабароны на гэта адрэагавала, выступіўшы са спецыяльным паведамленнем.

Фота ілюстрацыйнае

У сваім паведамленні Мінабароны катэгарычна абвергла падрыхтоўку да мабілізацыі.

«У сувязі з паступаючымі ў Міністэрства абароны зваротамі і спробамі некаторых інтэрнэт-рэсурсаў сказіць інфармацыю аб планавых мерапрыемствах, якія праводзяцца вайсковымі камісарыятамі Рэспублікі Беларусь, паведамляем.

Закупка вайсковымі камісарыятамі розных формаў, бланкаў і іншай фармалізаванай друкаванай прадукцыі з'яўляецца стандартнай штогадовай працэдурай, якая забяспечвае планавую працу камісарыятаў», — такая версія таго, што адбываецца, выкладзеная ў телеграм-канале Мінабароны.

Падкрэсліваецца, што «гэта працэдура праводзіцца ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам на падставе раней зацверджаных планаў, а прадмет закупкі размяшчаецца на электроннай гандлёвай пляцоўцы. Усё гэта з'яўляецца сведчаннем адкрытасці і дзейнасці ў адпаведнасці з планам вайсковага ведамства».

У Мінабароны адзначаюць, што «ніякага павелічэння аб'ёму закупной прадукцыі ў бягучым годзе ў параўнанні з мінулымі перыядамі няма», а «позвы для мабілізацыі маюць форму, якая адрозніваецца ад іншых дакументаў». У тым жа выпадку, пра які ідзе гаворка, вядзецца друкаванне бланкаў формы, «якімі вайсковаабавязаныя выклікаюцца для ўдакладнення ўлікова-прыпісных даных, апавяшчаюцца аб зборавых мерапрыемствах, а таксама для прызыву на тэрміновую ваенную службу».

Паведамленне Мінабароны з'явілася ў адказ на публікацыі ў СМІ інфармацыі аб тэндары вайсковага камісарыята Брэсцкай вобласці на друкаванне 180 тысяч бланкаў «персанальная позва маб.», 73 тысяч мабілізацыйных прадпісанняў вайсковаабавязанага, прызначанага ў каманду, і 30 тысяч мабілізацыйных прадпісанняў вайсковаабавязанага, які прыцягваецца для забеспячэння мабілізацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.11.2022
Планавая падрыхтоўка да ўцягвання ў пуцiнскую вайну.
15.11.2022
Usih ruskamirnyh i adprauliace.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера