Знайсці
15.11.2022 / 19:062РусŁacБел

«Аб'яднаў выяву Лукашэнкі і свастыку». Вынеслі прысуд жыхару Баранавіч Андрэю Каспаровічу

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 11 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовага жыхара Андрэя Каспаровіча, які абвінавачваўся ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Андрэя Каспаровіча затрымалі 28 верасня 2022 года. Па матэрыялах абвінавачвання, ён 22 студзеня 2021 года пасля прагляду ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі з выявай Лукашэнкі ў вайсковым мундзіры на пярэднім плане і выявай свастыкі — на заднім, размясціў гэты малюнак на сваёй адкрытай старонцы. Таксама ён пакінуў запіс, што «ўлада карыстаецца нацысцкай ідэалогіяй, і наша краіна не з'яўляецца дэмакратычнай».

Таксама ён нібыта наўмысна размясціў на сваёй старонцы выяву дзяржаўнага сцяга Беларусі ў цэнтры свастыкі, выкананай у форме крыжа, што кваліфікавалі як здзек са сцяга.

Сваю віну ў судзе Каспаровіч цалкам прызнаў і публічна прынёс Лукашэнку прабачэнні.

У выніку суд прызнаў яго вінаватым і па адным артыкуле, і па другім, і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Справу разглядаў суддзя Мікалай Кміта, дзяржабвінаваўцам быў старшы памочнік пракурора Аляксандр Ярашэвіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
0
Улад/адказаць/
15.11.2022
Вось цікава: аб'яднаць выяву якога-небудзь "афіцыйнага ліца" РБ і літары Z - гэта таксама артыкул КК РБ? :) Які?
0
Правду не любят и мстят за неё/адказаць/
15.11.2022
А в чём Каспарович не прав ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930