Знайсці
15.11.2022 / 19:152РусŁacБел

Пасля абстрэлу ўкраінскіх гарадоў узніклі праблемы з электрычнасцю ў Малдове

Адключылася лінія Вулканешты-Ісакча, па якой Малдова імпартуе электраэнергію з Румыніі. Назіраюцца перабоі ў Прыднястроўі, Бельцах, Кагуле, Сароках, Бендэрах і нават у Кішынёве, дзе спыніліся тралейбусы.

Фота ілюстрацыйнае

«У выніку абстрэлу Расіяй украінскай энергасістэмы на працягу апошняй гадзіны аўтаматычна адключылася адна з ліній электраперадач, якая забяспечвае перадачу электраэнергіі для нашай краіны (аўтаматычны скід нагрузкі па частаце). Гэта прывяло да масавых адключэнняў электраэнергіі па ўсёй краіне», — напісаў віцэ-прэм'ер малдоўскага ўрада Андрэй Спыну ў тэлеграме.

Ва Украіне сітуацыю пасля сённяшніх абстрэлаў энергетычнай інфраструктуры назвалі «крытычнай».

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Ніколенка ў сувязі з адключэннем электраэнергіі для Малдовы адзначыў: «Гэта яшчэ раз пацвярджае, што расійская агрэсія выйшла далёка за межы Украіны. Дзеянні Расіі пагражаюць не толькі бяспецы нашай краіны».

Усяго падчас сённяшняй атакі па аб'ектах крытычнай грамадзянскай інфраструктуры Украіны расіяне выпусцілі каля 100 ракет і тым самым перакрылі папярэдні «рэкорд», устаноўлены 10 кастрычніка. Тады было выпушчана 84 ракеты, паведаміў прэс-сакратар украінскіх ВПС Юрый Ігнат.

Чытайце таксама:

Расія праводзіць масавы ракетны абстрэл украінскіх гарадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
агарод венграў/адказаць/
15.11.2022
Асаблівая радасць за прыднястроўскіх мітынгоўцаў, якія на чыста рюсськім крычалі, што Малдова не павінна мерзнуць.
0
Грышка /адказаць/
15.11.2022
Устань, сьвет! Прачніся! Паглядзі, як цяпер Расія пагражае не толькі Ўкраіне. Яна хоча «імперыю ад Лісабона да Уладзівастока (з Аляскаю таксама?)», без свабоды, без чалавечнасьці. Адбіся рукамі і нагамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930