Знайсці
16.11.2022 / 20:333РусŁacБел

Танныя мікрадроны-забойцы са штучным інтэлектам усё часцей выкарыстоўваюцца ў ваенных канфліктах. У чым іх небяспека?

Чалавецтва ўступае ў эпоху робатаў-забойцаў, якую шмат прарочылі навукова-фантастычныя фільмы. Якія рызыкі гэта нясе?

Фота: Flir.com

У жніўні Брытанія абвясціла аб адпраўцы ў Кіеў 850 мікрадронаў Black Hornet. Яны могуць даць украінскім войскам вырашальную перавагу ў жорсткіх гарадскіх баях. 

Black Hornets падобныя да дзіцячай цацкі. Памерам крыху большыя за 15 см і вагой крыху меншыя за сліву, яны могуць прабірацца нават у вокны. З-за мінімальнага шуму падчас руху яны могуць падбірацца непасрэдна да праціўніка, залятаць проста ўглыб расійскіх абарончых пазіцый і перадаваць кадры з высокім разрозненнем са спецыяльных камер. Hornet кіруецца праз невялікі планшэт і ручны кантролер.

Вайна ва Украіне прывяла да рэвалюцыі ў распрацоўцы беспілотнікаў: камерцыйныя і бытавыя мадэлі мадыфікуюцца для ваенных цэляў. Небяспека дронаў не толькі прамая, але і ўскосная. Іх выкарыстанне (нават самых простых і прымітыўных мадэляў) падрывае маральны дух праціўнікаў, адзначае The Telegraph.

Якія могуць быць небяспекі ад такіх прылад?

Маральна-этычныя пытанні

Нягледзячы на відавочна пазітыўны прыклад выкарыстання дронаў украінцамі для абароны сваёй краіны, выкарыстанне міні-робатаў-забойцаў выклікае занепакоенасць. Ужо хутка стане магчымым стварэнне невялікага і недарагога беспілотніка, які будзе выкарыстоўваць функцыю распазнавання твараў для забойства канкрэтнага чалавека.

Навукоўцы сцвярджаюць, што тэхналогіі, неабходныя для смяротнага мікрадрона такога тыпу, ужо існуюць. Іх проста трэба ў некаторых сферах палепшыць, скараціць выдаткі і інтэграваць.

Дрон PRS Black Hornet / Фота: Flir.com

Тым больш, што ў будучыні магчымыя прылады, якія працуюць як частка «рою» і палююць адразу на групу людзей.

Меры бяспекі больш не дзейнічаюць

Аўтаномны смяротны беспілотнік турэцкай вытворчасці Kargu-2 выкарыстоўваўся ў 2020 годзе ў баях у Лівіі. Летась паведамлялася, што армія Ізраіля выкарыстала групу беспілотнікаў для вызначэння месцазнаходжання, ідэнтыфікацыі і нападу на баевікоў ХАМАС.

Можа ўзнікнуць лагічнае пытанне: і што нам ад гэтага?

Галоўная небяспека ад мікрадронаў у тым, што іх вельмі проста маштабаваць. Калі выпусціць з самалёта тысячы мікрадронаў над умоўным горадам праціўніка, то фактычна яны стануць зброяй масавага знішчэння.

Ды і самі дроны робяцца ўсё больш даступнымі. Напрыклад, Black Hornet за некалькі гадоў патаннеў ажно ў 8 разоў.

Вельмі складана стварыць уласную ядзерную зброю ці нават купіць яе. А вось танныя дроны могуць стаць прывабнай альтэрнатывай для некаторых аўтарытарных дзяржаў і тэрарыстычных груповак.

Праграмаванне беспілотнікаў для нападу на людзей са зброяй у вайсковай форме — тэхналагічна вельмі простая задача. Але можна яшчэ аўтаматычна адсочваць выкарыстанне мабільных тэлефонаў і забіваць цывільных асоб, якія, напрыклад, размяшчаюць непажаданы кантэнт у Twitter ці Instagram.

Цяпер спецыялісты сцвярджаюць, што на стварэнне сур’ёзнай зброі з выкарыстаннем рою дронаў-забойцаў можа спатрэбіцца ўсяго 18 месяцаў. З’яўляецца вялізная этычная праблема, калі машыны будуць вырашаць, каго забіваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дроні/адказаць/
16.11.2022
Рой дронаў хутка будзе лятаць над палацам грамадзяніна Л.
17.11.2022
Рой дронаў прыдумаў Ст. Лем у рамане "Непераможны"
0
Сiрожа/адказаць/
30.05.2023
Хутчэй бы у́жо рой у́ дразды заляцеу́ і у́чапіу́ бы за сраку дзеда!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера