Знайсці
15.11.2022 / 22:142РусŁacБел

Associated Press: Разведка ЗША пацвердзіла, што расійскія ракеты перасеклі мяжу Польшчы

Пра гэта заявіў высокапастаўлены прадстаўнік разведкі ЗША, паведаміла агенцтва Associated Press.

ЗША пакуль не могуць пацвердзіць паведамленні аб падзенні расійскіх ракет у Польшчы, заявіў прэс-сакратар Пентагона Патрык Райдэр падчас брыфінгу.

Між тым спачуванні «польскім братам па зброі» ўжо прынёс міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс: «Мае спачуванні нашым польскім братам па зброі. Злачынны расійскі рэжым выпусціў ракеты, якія нацэленыя не толькі на грамадзянскае насельніцтва Украіны, але і ўпалі на тэрыторыю НАТА ў Польшчы. Латвія цалкам падтрымлівае польскіх сяброў і асуджае гэта злачынства», — напісаў Пабрыкс у твітары.

Улады Эстоніі таксама ўжо адрэагавалі на навіны аб падзенні ракет на тэрыторыі Польшчы. «Эстонія гатовая абараняць кожны дзюйм тэрыторыі НАТА. Мы цалкам салідарныя з нашым блізкім саюзнікам Польшчай», — гаворыцца ў заяве МЗС краіны.

У сваю чаргу, МЗС Латвіі заявіў: «Траплянне расійскіх ракет на тэрыторыю члена НАТА — гэта вельмі небяспечная эскалацыя з боку Крамля… Расія будзе несці поўную адказнасць за ўсе наступствы».

У той жа час прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер заклікаў не публікаваць неправеранай інфармацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Край565/адказаць/
15.11.2022
Озабоченность станет теперь ещё глубже
0
Вадя/адказаць/
16.11.2022
В России отказали тормоза, а впереди пропасть...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера