Знайсці
15.11.2022 / 22:54РусŁacБел

Краіны Балтыі аднадушна падтрымалі Польшчу, якая пацярпела ад расійскіх ракет, і патрабуюць рашучых крокаў

Улады ўсіх трох краін Балтыі — Літвы, Латвіі і Эстоніі — ужо адназначна выказаліся ў падтрымку Польшчы, тэрыторыя і жыхары якой пацярпелі ад расійскіх ракет, і заявілі пра неабходнасць узгодненага адказу НАТА.

Першым спачуванні «польскім братам па зброі» ўжо прынёс міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс: «Мае спачуванні нашым польскім братам па зброі. Злачынны расійскі рэжым выпусціў ракеты, якія нацэленыя не толькі на грамадзянскае насельніцтва Украіны, але і ўпалі на тэрыторыю НАТА ў Польшчы. Латвія цалкам падтрымлівае польскіх сяброў і асуджае гэта злачынства», — напісаў Пабрыкс у твітары.

Пасля Пабрыкс таксама дадаў:

«Маёй першай рэакцыяй пасля таго, як расіяне ўдарылі па тэрыторыі Польшчы, быў бы 4 артыкул: закрыццё і абарона паветранай прасторы над Украінай».

У сваю чаргу, МЗС Латвіі заявіў: «Траплянне расійскіх ракет на тэрыторыю члена NATO — гэта вельмі небяспечная эскалацыя з боку Крамля… Расія будзе несці поўную адказнасць за ўсе наступствы».

Улады Эстоніі таксама адрэагавалі на навіны аб падзенні ракет на тэрыторыі Польшчы. «Эстонія гатовая абараняць кожны дзюйм тэрыторыі НАТА. Мы цалкам салідарныя з нашым блізкім саюзнікам Польшчай», — гаворыцца ў заяве МЗС краіны.

Урэшце, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў: «Падтрымліваем цесны кантакт з нашымі польскімі сябрамі. Кожны дзюйм тэрыторыі НАТА павінен быць абаронены!»

Дарэчы, акурат на заўтра прызначаная чарговая сустрэча міністраў абароны краін НАТА на амерыканскай вайсковай базе «Рамштайн» у Германіі.

А рэакцыя НАТА на інцыдэнт у Польшчы будзе залежаць ад заяў Варшавы аб прыналежнасці ракет, што ўпалі на яе тэрыторыі, паведаміла дыпламатычная крыніца ў Бруселі. Акурат у гэты момант у Варшаве збіраецца на пасяджэнне з гэтай нагоды польскі ўрад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930