Знайсці
16.11.2022 / 18:4320РусŁacБел

Прапагандыстка Бондарава атакавала музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах, ёсць страты

Праўладная актывістка з Гродна, кіраўніца дзвюх праўладных ініцыятыў «Инфоспецназ» і «Антивандал» Вольга Бондарава паведаміла пра паспяховую атаку на прыватны музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах. Пры падтрымцы прарасійскіх высокапастаўленых чыноўнікаў і былых ды дзейных супрацоўнікаў КДБ ёй удалося дабіцца знішчэння часткі экспанатаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Бондарава назвала бюсты і барэльефы славутым беларусам, пастаўленыя перад будынкам музея, «русаненавісніцкай і пранацысцкай экспазіцыяй» і паскардзілася раённаму ідэолагу Уладзіміру Дзевяценю. Аднак той, па словах прапагандысткі, «паставіў на паўзу» справу ў разбіральніцтве з бюстамі і барэльефамі, якія здаліся Бондаравай недарэчнымі.

Яна паведаміла, што, дзякуючы супрацоўніцтву з уладамі, з мемарыяльнай зоны перад будынкам музея былі прыбраныя партрэты паэткі Наталлі Арсенневай, братоў Луцкевічаў, Кастуся Каліноўскага, дзеячаў БНР і БЦР.

На відэа, знятым у Старых Дарогах, можна ўбачыць знішчаны бюст Ларысы Геніюш, а на пастамент паставілі іншы, меншы памерамі, праўдападобна — Якуба Коласа. Таксама знішчана яшчэ некалькі барэльефаў, а некаторыя, як заяўляецца, «правераць гісторыкі».

Знішчаны бюст Ларысы Геніюш, часова заменены на іншы

Адным з тых, хто паўплываў на знішчэнне асобных бюстаў і барэльефаў у музеі, стаў старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы ППНС Алег Белаконеў. Той самы вайсковы афіцэр, які пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка ў 2021-м годзе абяцаў жорсткія расправы з нязгоднымі, «100 за аднаго».

Знішчаны барэльеф у памяць Наталлі Арсенневай

Таксама Бондарава падзякавала за знішчэнне часткі экспазіцыі падпалкоўніку КДБ у адстаўцы Емяльяну Ляпёшку, Аляксандру Плавінскаму і «неабыякавым жыхарам Старых Дарог і чыноўнікам, якія пажадалі застацца неназванымі».

«На гэты момант фарміруецца адмысловая камісія з прадстаўнікоў навуковай супольнасці», — адзначыла Бондарава.

Музей у Старых Дарогах

Выкладчык БДУ, краязнаўца, заснавальнік і старшыня культурна-асветнага клуба «Спадчына» Анатоль Белы ў 1990-я гады стварыў у Старых Дарогах прыватны музей гісторыі Беларусі.

На тэрыторыі бацькоўскай сядзібы Анатоль Белы пабудаваў цэлы музейны комплекс, частка экспанатаў якога захоўваецца і пад адкрытым небам, у агародзе на прыватнай тэрыторыі. Усяго ў музеі восем залаў, экспанаты — самыя розныя: ад твораў мастацтва і бюстаў славутых беларусаў да медальёнаў і газет эмігрантаў. Захоўваецца тут вельмі шмат рэчаў, падораных Анатолю Беламу, артэфактаў, звязаных з перыядам найноўшага беларускага Адраджэння.

Асобная экспазіцыя прысвечаная змагарам за Беларусь, асобная — асветнікам, ёсць і персанальныя экспазіцыі. Пасля смерці ў 2011 годзе Анатоля Белага развіццём музея займаліся ягоная жонка Ала і стрыечны брат Міхаіл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.11.2022
хх, яна ‘годны’ кадар на пасаду калабаранткі
0
Янка/адказаць/
17.11.2022
У неё ещё и родня в Польше. Как попался политрук - так тяни его на сук (с)
0
Нинель/адказаць/
17.11.2022
Бондарева вот разрушает, есть к ней вопрос: созидать она пробовала?
То есть я не против разрушения, но любой человек имеет право на разрушение только после того как собственноручно создаст нечто сопоставимое по уровню с разрушаемым. То есть я к чему веду: по своей сути люди творцы. Но среди людей, как обычно,, находятся уникумы, которые сами не способны даже простой стишок сочинить/вылепить коника/раскрасить раскраску, но разрушают окружающий мир со скоростью пьяного бульдозериста.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера