Знайсці
16.11.2022 / 19:42РусŁacБел

Сістэмы NASAMS засведчылі стопрацэнтную эфектыўнасць у перахопе расійскіх ракет

Перададзеныя Злучанымі Штатамі сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS прадэманстравалі стопрацэнтную эфектыўнасць у перахопе расійскіх ракет падчас учорашніх ракетных удараў Расіі па Украіне. Пра гэта заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін у пачатку сёмай сустрэчы кантактнай групы па Украіне.

Устаноўка NASAMS. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Flicr

Як адзначыў Лойд Осцін, Крэмль разлічвае, што бамбаванні пахіснуць супраціў украінскага народа, але ўкраінскія грамадзяне адказваюць нябачаным дагэтуль супрацівам.

«У рамках гэтай кантактнай групы мы будзем працягваць дэманстраваць нашу адзіную падтрымку самаабароне Украіны», — адзначыў міністр абароны ЗША. Паводле яго слоў, намаганні кантактнай групы накіраваныя на тое, каб Украіна ўтрымлівала ініцыятыву на полі бою.

«У якасці прыкладу таго, якімі важнымі з'яўляюцца нашы ахвяраванні, можна назваць сістэмы СПА NASAMS, якія ўжо дзейнічаюць ва Украіне. Яны ўчора прадэманстравалі поспех на 100 % у перахопе расійскіх ракет падчас жорсткага бамбавання Крамлём», — заявіў Осцін.

«У той час як Расія працягвае свае бязлітасныя бамбардзіроўкі, дзяржавы добрай волі працягваюць падтрымку Украіны. Жорсткасць Расіі толькі умацоўвае наш супраціў», — падкрэсліў кіраўнік Пентагона.

На мінулым тыдні прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, брыгадны генерал Патрык Райдэр пацвердзіў, што Украіна атрымала дзве сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS.

Чытайце таксама:

Украіна атрымала сістэмы NASAMS. У чым іх перавага?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930