Знайсці
16.11.2022 / 21:4215РусŁacБел

Год таму ЧКБ і Байпол расказвалі пра агента — але вось што

Скандал з «Чорнай кнігай Беларусі» і агентам абмяркоўваецца ўжо некалькі тыдняў. Чаму адразу, як пра «крата» стала вядома, не папярэджвалі інфарматараў пра небяспеку — галоўнае пытанне, якое гучыць. Год таму ЧКБ і «Байпол» згадвалі губазікаўца ў сваіх выпусках і інтэрв'ю. «Правал ГУБАЗіКа» і «цэнім супрацоўніка» — вось як падавалася гісторыя.

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко, які ўкараніўся ў ЧКБ

У выпуску «Байпола» за 30 ліпеня 2021 года расказваецца, што ў верасні Гайко ўкараніўся ў суполку адмінаў тэлеграм-каналаў пад выглядам супрацоўніка банка, які можа прабіваць даныя сілавікоў. У сакавіку 2021-га сілавіку датэрмінова далі званне капітана міліцыі.

У відэа гаворыцца, што губазікавец, каб заваяваць давер, прабіваў сваіх саслужыўцаў, пасля чаго іх даныя з'яўляліся на ЧКБ, а таксама зліваў даныя даішнікаў, амапаўцаў, суддзяў.

«Як жа быў выкрыты гэты гора-канспіратар? Усяму віной банальная чалавечая лянота. Прабіваючы ў чарговы раз для актывістаў прыналежнасць аднаго з тэлефонаў, капітан Гайко пераслаў звесткі проста з усталяванай на яго камп'ютары базы МІАС без іх рэдагавання. Апроч таго, ім перасылаліся і фотаздымкі з вобшукаў, якія праводзіліся ў актывістаў, чаго, відавочна, не мог зрабіць супрацоўнік бяспекі банка», — распавядаў «Байпол».

«Вы будзеце смяяцца, але гэты гора-агент засвяціў свой твар, калі прадстаўляўся сваім сапраўдным імем. Вось так бяздарна правалілася чарговая распрацоўка стагоддзя ад сучаснага гестапа Беларусі — ГУБАЗіКа», — падсумоўвалі ў выпуску.

Па тое, што агент атрымаў доступ да чатаў і даных інфарматараў, нічога сказана не было. Пра тое, што кіраўніцтва ЧКБ не звярнула своечасова ўвагу на гэтыя падазроныя сігналы, — таксама. Гісторыя прагучала як паспяховы кейс выкрыцця агента.

У «Байпол» не сталі падрабязна каментаваць леташняе відэа і тое, што ў ім прагучала і не прагучала. «Мы ўсё сказалі год таму».

Летам 2021-га (дакладней 26 ліпеня) выходзіла таксама інтэрв'ю на той момант рэдактаркі ЧКБ Яніны Сазановіч. У ім яна згадвала прымусовую пасадку самалёта з Пратасевічам і Сапегай на борце.

«Падчас затрымання ў аднаго з іх сапраўды магло знаходзіцца нешта на кампе, мог быць доступ да «предложкі». Мы не ведаем, што з імі рабілі, але пасля іх затрымання, хутчэй за ўсё, у спецслужбаў з'явіўся доступ да нейкай часткі інфармацыі. Таму калі вы дасылалі нам інфармацыю, вам трэба засцерагчы сябе ў любым разе», — казала Яніна. 

Пра тое, што інфарматары аказаліся пад пагрозай праз укаранёнага агента, у інтэрв'ю не згадвалася. Хаця пра самога агента гаварылася. Праўда, як пра каштоўнага супрацоўніка.

«У нашай камандзе ёсць супрацоўнік спецслужбаў, які падзяліўся з намі вялікім аб'ёмам інфармацыі <…> Калі чалавек прыносіць такую карысць і наганяе страх на сваіх жа — гэта, я лічу, вельмі крута», — расказвала Яніна.

«Мы яго вельмі цэнім як супрацоўніка. На момант рэлізу гэтага відэа ён ужо ў бяспецы», — дадавала яна.

Былая рэдактарка ЧКБ разважала ў інтэрв'ю, што сілавік так дзейнічае, бо падсцілае сабе саломку на будучыню.

Але ж на той момант ужо было вядома, што Гайко — укаранёны агент?

Як Яніна адказала «Нашай Ніве», яна дакладна даведалася, што Гайко — «крот», у пачатку ліпеня, недзе 5-7 чысла. Інтэрв'ю выйшла 26 ліпеня. Чаму пра небяспеку ад агента не сказалі?

«Мы параіліся з «Байполам» і разам вырашалі паступіць такім чынам. На той момант яшчэ ніхто не разумеў, наколькі ўсё сур'ёзна», — тлумачыць Сазановіч.

«Нікога з інфарматараў (тых, хто даваў інфармацыю на сталай аснове), па нашых уяўленнях, у чат-боце не было (былі толькі тыя, хто скідваў пратаколы, фота і г.д.), і таму на той момант нам падавалася, што людзі былі па-за рызыкай.

«Байпол» сказаў, што іх відэа будзе дастатковым інфармаваннем у бягучай сітуацыі, — мы пагадзіліся. Калі пачалі затрымліваць людзей, то спачатку мы не звязалі гэта з ЧКБ і думалі, што гэта такая ў сілавікоў рыторыка», — дадае яна.

Шырокую агалоску сапраўдная сітуацыя з агентам атрымала толькі ў пачатку кастрычніка, пасля расследавання «Белсата».

«Агент мог бачыць асабістыя даныя людзей, якія дасылалі інфармацыю ў бот». Вячорка і «Інфапойнт» пракаментавалі сітуацыю з ЧКБ

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

Што такое Infopoint, доступ да якога атрымаў агент ГУБАЗіКа?

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.11.2022
vik, до тюрьмы тихановский и президентом не хотел быть. ему поставлена была задача пощекотать нервы лукашенке мирными протестами. У тихановского были другие планы на будущее и совсем не связанные с Беларусью
18.11.2022
Хех, в оцифрованном виде с паспортными данными? По моему вы не знаете смысла слова "лухта".
20.11.2022
Darečy, s dzie jon zaraz viadoma, jaho adsledžvajuć? Hetaha chrena nielha ūpuskać z pola zroku. Třeba ža dobra dać pa saplach.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера