Знайсці
16.11.2022 / 20:41РусŁacБел

У Гомелі вынеслі прысуд Аляксандру Айнутдзінаву

Гомельскі абласны суд вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтра Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага. Судовы працэс вёў суддзя Вячаслаў Калюка, паведамляе «Вясна».

Па матэрыялах следства, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю аб парадку і спосабе ўступлення ва ўзброенае фарміраванне, якое ўваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Пасля гэтага ён нібыта накіраваўся на беларуска-ўкраінскую мяжу для яе незаконнага перасячэння, аднак быў затрыманы беларускімі памежнікамі.

Акрамя таго, лукашэнкаўскія сілавікі скарысталіся з магчымасці інкрымінаваць Аляксандру і іншы крымінальны артыкул, не звязаны з палітыкай. Маўляў, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «А», ён раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці па лініі ДАІ па ч. 1 і ч. 2 арт. 18.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. А ў чэрвені 2022 года ён зноў сеў за руль матацыкла «Ява 350», на якім перасоўваўся па вуліцах Гомеля да моманту яго затрымання супрацоўнікамі ДАІ.

У выніку суд прызнаў Айнутдзінава вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і адзін месяц ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яго пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 год.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера