Знайсці
17.11.2022 / 19:255РусŁacБел

У Магілёўскім інстытуце МУС будуць нагадваць пра наяўнасць ворагаў голасам Сталіна

Магілёўскі інстытут МУС замовіў для сваёй музейнай выставы аўдыясістэму, якая будзе гаварыць голасам Іосіфа Сталіна. 

«Мы имеем врагов внутренних. Мы имеем врагов внешних. Об этом нельзя забывать, товарищи, ни на одну минуту», — будуць чуць голас з моцным грузінскім акцэнтам наведвальнікі музейнай экспазіцыі ў інстытуце, калі падымуць тэлефонную трубку, размешчаную побач з бюстам савецкага дыктатара. Бюст, дарэчы, у інстытуце ўжо ёсць, набываць яго не плануюць.

Бюст Сталіна і яго голас, які можна пачуць праз тэлефон, з'яўляюцца часткай аб'екта «Утварэнне беларускай міліцыі і дзейнасць у даваенны перыяд». Акрамя гэтага, магілёўскія міліцэйскія педагогі плануюць падрыхтаваць аб'ёмную дыяраму «Гісторыя цялесных пакаранняў у Расійскай імперыі» і аб'ёмную дыяраму ці інсталяцыю «Грамадзянская вайна. Барацьба з бандытызмам у 20-я гады ХХ стагоддзя». 

Усяго на стварэнне гэтай выставы хочуць выдаткаваць 19 тысяч рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
17.11.2022
Шуневича надо было привлечь для записи грозного голоса — ещё бы и на фотографию с оскалом денег осталось.
0
мусарня - п*тушарня/адказаць/
17.11.2022
Расстрелять
18.11.2022
Без Адольфа никак не передать колорит эпохи, а зал современности дополнить манекеном, сучащим ножками, кричащим голосом "мочить в сортире".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера