Знайсці
17.11.2022 / 19:408РусŁacБел

У Гродне здымаюць дэтэктыўны шпіёнскі серыял пра ГДР

Дзеянне фільма, які цяпер здымаюць у Гродне, разгортваецца ў 1989-1990 гады, калі ў СССР поўным ходам ішоў працэс перабудовы. Як паведамляе «Вечерний Гродно», расійскі 12-серыйны гістарычны дэтэктыў пад працоўнай назвай «ГДР» заснаваны на рэальных падзеях. 

«Як адзначаюць стваральнікі карціны, у ёй выразна паказана, як падзеі перабудовы прыводзяць да незваротных наступстваў, уключаючы развал Савецкага Саюза», — гаворыцца ў паведамленні.

Па сюжэце галоўны герой, разведчык Аляксандр Нячаеў, апынуўся ў цэнтры аперацыі, арганізаванай спецслужбамі некалькіх краін. За месяцы, праведзеныя ў Берліне ў момант злому ўсёй камуністычнай сістэмы, Нячаеў моцна мяняецца. Ён ужо не ведае, хто сябар, а хто здраднік, але «працягвае адстойваць гонар і інтарэсы сваёй Радзімы».

Вытворчасцю кінакарціны займаецца АТ «Сусветныя рускія студыі» пры ўдзеле тэлекампаніі НТВ, анлайн-кінатэатра Wink і «НМГ студыі».

Здымачная пляцоўка разгарнулася ў цэнтры Гродна. На ўчастку вуліцы Ажэшка ад аблвыканкама да ЗАГСа з'явіліся дэкарацыі часоў ГДР. Тут усталявалі тэлефонныя будкі, газетныя кіёскі, змянілі шыльды і прыгналі нямецкія аўто. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
атож/адказаць/
17.11.2022
А Нячаеў невысокі ростам палкоўнічак?
17.11.2022
у савецкія часы сцэны з заходнім антуражам яны здымалі ў Прыбалтыцы. цяпер гэта немагчыма. цяпер здымаюць вось у Гродне
0
Радар/адказаць/
18.11.2022
З "ищейкой" Пуцiным
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930