Знайсці
17.11.2022 / 21:2719РусŁacБел

Расійскі прадзюсар Максім Фадзееў: Я вельмі шкадую аб адной гісторыі з 2020-га

Вядомы расійскі прадзюсар, кампазітар і спявак Максім Фадзееў у жніўні 2020 года, калі выявіліся злачынствы лукашэнкаўскага рэжыму, напісаў у інстаграме, што не можа маўчаць, бо жорсткасць і мярзотнасць, з якой дзейнічае Лукашэнка, не паддаецца ніякаму аналізу. «Паліцыя, якая ламае сваім людзям косці, б'юць жанчын, дзяцей без збянтэжанасці. Я ў шоку ад убачанага», — напісаў тады Фадзееў. Ён выказаў падтрымку грамадзянам Беларусі, заклікаў іх трымацца і заявіў, што ўсім сэрцам з імі. Але прайшло крыху больш за два гады, і цяпер ужо захапленне і спачуванне ў Фадзеева выклікаюць не ахвяры, а іх каты.

Днямі Фадзееў наведаў Мінск і пасля паездкі напісаў пост у тым жа інстаграме, дзе рассыпаўся дыфірамбамі перад тым самым Лукашэнкам, якога так кляйміў у 2020-м. Прытым аргументацыя не сказаць каб арыгінальная, прадзюсар апелюе да добра «пранафталіненага» вобраза «бацькі-захавальніка», які ў амаль нязменным выглядзе эксплуатуюць ужо хутка як 30 гадоў:

«Гуляючы па вуліцах, заходзячы ў вашы крамы і маленькія кавярні, я здзівіўся таму, што Бацьку ўдалося захаваць абсалютна ўсё, што было гонарам савецкага часу — і лёгкую прамысловасць, і сельскую гаспадарку, заводы. У нас у Расіі, на жаль, многае зберагчы не ўдалося. Многае разбурана, многае разрабавана».

Начыста забыцца пра тое, што пісаў раней, трэба думаць, Фадзеева прымусіла адчуванне праблем, з якімі сутыкнулася «славянскае адзінства», і маральныя арыенціры перад імперыялізмам адступаюць:

«Я шчаслівы, што ў выпадку з Расіяй і Беларуссю ўзяў верх здаровы сэнс і генетычная памяць: гістарычна мы ўсе — адной крыві. Дзякуй Богу, што нашы краіны сёння — гэта дзве сястры і адзін кулак».

А што той пост 2020 года? Тлумачэнне-самаапраўданне тут таксама банальнае: маўляў, мяне падставілі нядобразычліўцы.

«У сувязі з гэтым я вельмі шкадую аб адной гісторыі з 2020-га. У той неспакойны для Беларусі год у нас у офісе на пасадзе кантэнт-менеджара працаваў хлопец з Беларусі. Маючы доступ да маіх акаўнтаў, ён самавольна апублікаваў пост, які ніяк не адлюстроўваў маю пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. На жаль, я даведаўся пра гэта са званкоў СМІ, якія на мяне раптам пасыпаліся».

Два гады Фадзееў гэта трымаў у сабе і дзеліцца гэтай гісторыяй, як сцвярджае, упершыню. А супрацоўнік, «вядома ж, бясследна эміграваў у Польшчу, пакінуўшы мяне з кепскім паслясмакам».

Напрыканцы Фадзееў паведамляе пра свой намер адкрыць у Беларусі школу вакалу і рассыпаецца ў кампліментах беларусам і нават беларускай мове. Абяцаючы цяпер часта нашу краіну наведваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.11.2022
Чего они ко всем в родственники набиваются. У них в россии столько народов, вот пусть с ними и сожительствуют. И вообще, этому мужику, судя по его виду, свиньи братья.
0
Алесь/адказаць/
18.11.2022
Видим за импортными шмотками приехал))
0
Петр/адказаць/
18.11.2022
Ничего нового, так рассуждает 90 процентов россиян, поездил по РФ в свое время. Беларусы просыпайтесь
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера