Знайсці
18.11.2022 / 10:55РусŁacБел

Што адбываецца з цэнамі на рынку арэнды жылля

У базе «Куфар нерухомасць» больш за 5400 кватэр па ўсёй Беларусі, якія можна зняць на працяглы тэрмін. І прыкладна столькі ж, якія здаюцца на суткі. «Куфар нерухомасць» прааналізаваў, што адбываецца на гэтым рынку.

Цэны на доўгатэрміновую арэнду апошнія паўгода раслі. Але не для ўсіх сегментаў гэты рост быў раўнамерным, а галоўнае — ён быў больш павольны, чым інфляцыя.

Напрыклад, за «аднапакаёўку» цяпер у сярэднім давядзецца плаціць 384 рублі ў месяц — і гэта на 6,2% больш, чым у маі.

4-пакаёвыя кватэры выраслі на 3,3%, а 3-пакаёвыя — на 5%. Пры гэтым цэны доўгатэрміновай арэнды вялікіх кватэр, дасягнуўшы піку ў жніўні-верасні, зараз плаўна зніжаюцца.

Самы дарагі кошт доўгатэрміновай арэнды, прадказальна, у Мінску і Мінскай вобласці. А вось высокія цэны на здымнае жыллё ў Віцебскай вобласці здзівяць. Бо калі вы хочаце купіць жыллё, то Віцебшчына, наадварот, самы «танны» рэгіён.

Сёлета на беларускім рынку пасуткавай арэнды кватэр назіраўся рост пасля двух гадоў стагнацыі — адбіліся адмена пандэмійных абмежаванняў, падаражэнне адпачынку ў Егіпце і Турцыі, увядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, а таксама палітычныя падзеі ў суседніх краінах.

Кошт пасутачнай арэнды кватэр не так залежыць ад колькасці пакояў, як ад іншых фактараў — размяшчэння і якасці рамонту. Гэта варта ўлічыць, калі вы збіраецеся здаваць жыллё на кароткі тэрмін.

З мая кошт арэнды кватэры за суткі ў сярэднім вырас на 7%. І працягвае падымацца, нягледзячы на тое, што турыстычны сезон ужо завершаны.

Даражэй за ўсё арандаваць кватэру на суткі ў Мінску. Далей ідзе Мінская вобласць, цэны ў якой трымае блізкасць сталіцы.

Следам прадказальна размясціліся два галоўныя турыстычныя рэгіёны Беларусі — Гродзенская і Брэсцкая вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930