Знайсці
18.11.2022 / 17:471РусŁacБел

Польшча стварае на мяжы з Беларуссю электронны бар'ер

Польская памежная служба паведаміла, што ў дадатак да сцяны абсталёўвае мяжу з Беларуссю і электронным бар'ерам, прытым першы ўчастак яго ўжо зроблены.

Фота: twitter.com/MSWiA_GOV_PL

«На гэтым тыдні завяршыліся работы па першым 21-кіламетровым участку электроннага бар'ера на мяжы. У найбліжэйшыя дні мы атрымаем яшчэ некалькі ўчасткаў», — паведамляе ў сацсетках прэс-служба польскіх памежнікаў.

Раней Польшча ўзвяла на мяжы з Беларуссю бетонны плот. Да такой радыкальнай меры палякаў змусіла масавы паток нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, інспіраваны лукашэнкаўскім рэжымам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18.11.2022
Што такое электронны бар’ер?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера