Знайсці
18.11.2022 / 18:421РусŁacБел

Дадона вызвалілі з-пад хатняга арышту

Малдаўская Вышэйшая судовая палата прыняла рашэнне вызваліць былога прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з-пад хатняга арышту. Ён быў змешчаны пад яго ў канцы мая. 

Рашэнне ўступіць у сілу ў нядзелю, 20 лістапада, але пры гэтым Дадону будзе забаронена выязджаць за межы краіны.

Дадона абвінавачваюць у карупцыі, незаконным ўзбагачэнні, здрадзе дзяржаве і фінансаванні палітычнай партыі злачыннай групоўкай.

Таксама былога прэзідэнта абвінавачвалі ў тым, што, займаючы пасаду міністра эканомікі і гандлю (прэзідэнтам Дадон быў у 2016—2020 гадах), ён падпісаў указ, на падставе якога ў маі 2008 года гендырэктар Energocom заключыў з венгерскай кампаніяй кантракт аб закупцы электраэнергіі па завышанай цане, нанёсшы дзяржаве шкоду 11,9 млн даляраў.

Сам экс-прэзідэнт цалкам адмаўляе сваю віну і лічыць, што справы супраць яго заведзеныя па палітычных матывах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
18.11.2022
А чаму б яму не даць карт-бланш і накіраваць у камандзіроўку (па абмену вопытам) у Луганск альбо адразу ў Забайкальле.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930