Знайсці
18.11.2022 / 19:13РусŁacБел

У сеціве з'явілася аўдыякніга палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Кніга «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе» выйшла пад рэдакцыяй культуролага Максіма Жбанкова, а агучыў яе акцёр незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» Алег Гарбуз. Аўдыякніга паўстала дзякуючы краўндфандынгу, арганізаванаму хабам «Нацыя Лідараў».

«Свобода и Мышление» — зборнік эсэ, у якіх Уладзімір Мацкевіч аналізуе асновы грамадзянскай супольнасці і ролі ў яе развіцці і існаванні такіх з’яў, як грамадскае меркаванне, медыя і дзяржава. Таксама аўтар разбірае, як суадносіцца грамадзянская супольнасць з нацыяй, разнастайнымі дзеяннямі і практыкамі грамадскага ўдзелу.

Кніга дапаможа асэнсаваць тыя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2020 годзе, а таксама актуальную сітуацыю.

Слухаць кнігу можна тут, а спампаваць — тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930