Знайсці
19.11.2022 / 21:531РусŁacБел

Наркагандляры прыдумалі, як дастаўляць наркотыкі па ўсім свеце праз Amazon. Вы не паверыце, пад выглядам чаго

Кампанія супрацоўнічае са спецслужбамі, каб разабрацца ў тым, хто стаіць за вялікай арганізацыяй, якая праз службу дастаўкі кампаніі пастаўляе метамфетамін, піша Forbes.

Фота: АР

Пра расследаванне стала вядома з ордара на вобшук пасылкі, якая знаходзіцца ў цэнтры Amazon Fulfillment Center у Сан-Дыега. У ёй знайшлі амфетамін. Але на пасылцы значылася, што гэта… скрынка з «дэкаратыўнымі камянямі».

Каб зразумець, наколькі падобныя крысталічны амфетамін і дэкаратыўныя камяні, і чаму паліцыі і службе дастаўкі няпроста іх адрозніць — паглядзіце на выяву. Вы б здолелі адрозніць?

На фота злева — дэкаратыўныя камяні, а справа — амфетамін. 

Па словах следчых, Amazon і Бюро расследаванняў нацыянальнай бяспекі (HSI) выявілі як мінімум пяць акаўнтаў пастаўшчыкоў, якія выкарыстоўваюць міжнародныя службы дастаўкі тэхналагічнага гіганта для перавозкі наркотыкаў па ўсім свеце. Паводле звестак HSI, наркагандляры распаўсюджваюць праз Amazon «кілаграмовыя партыі наркотыкаў, прызначаныя для міжнароднага продажу».

Паліцыя канфіскавала дзве пасылкі падазроных прадаўцоў, якія змяшчаюць «буйныя партыі кантраляваных рэчываў». Адна з іх была перахопленая 28 кастрычніка мытнай і памежнай службамі ў штаце Кентукі, перш чым яна змагла дабрацца да месца прызначэння — у Аўстралію. У ёй змяшчалася больш за 5 кілаграмаў метамфетаміну. Праз тры дні агенты Amazon і HSI ў Мічыгане дагледзелі пасылку, на якой было напісана, што ў ёй знаходзіцца ўжываны шыферны камень для цацачнай чыгункі і садовых гаршкоў. У ёй аказалася амаль 6 кілаграмаў метамфетаміну.

8 лістапада паліцэйскага сабаку-сышчыка па мянушцы Блю выклікалі для праверкі пасылкі аднаго з падазроных акаўнтаў. У ёй, як сцвярджалася, былі дэкаратыўныя камяні для пасадкі сукулентных раслін. Але Блю, навучаны вызначаць пахі метамфетаміну, какаіну і гераіну, замарудзіў дыханне і прыклаў нос да пасылкі — сабака зразумеў, што ў ёй знаходзіцца забароненае рэчыва. Ордар на вобшук быў выдадзены менавіта на гэту пасылку, бо паліцыя чакае дазволу на яе адкрыццё і правядзенне лабараторных тэстаў, каб вызначыць, ці ёсць у ёй метамфетамін або іншыя наркотыкі.

Гэта не першы такі выпадак. У 2020 годзе кліентка з Каліфорніі атрымала ў пасылцы Amazon апіоіды, у тым ліку аксікадон і марфін. У мінулым годзе ў Індыі паліцыя прыцягвала кіраўнікоў Amazon да расследавання сітуацыі, калі сайт выкарыстоўваўся для кантрабанды тоны марыхуаны, якую спрабавалі выдаць за сухое лісце стэвіі, харчовай дабаўкі з салодкім смакам.

Чытайце яшчэ:

Прэзідэнт Калумбіі заклікаў легалізаваць какаін ва ўсім свеце

Мікрапластык — адна з галоўных пагроз здароўю ў XXI стагоддзі. Але навукоўцы знайшлі рашэнне

Моцная сонечная бура аднойчы знішчыць інтэрнэт. І мы да гэтага не гатовыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
жыллё шлюбнае /адказаць/
20.11.2022
Цяперака стала зразумела чаму Безас самы багаты ў свеце :)))))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера