Знайсці
19.11.2022 / 10:297РусŁacБел

Беларускія кіберпартызаны заявілі пра ўзлом расійскага Раскамнагляда

Групоўка «Кіберпартызаны» заявіла, што нанесла ўдар па Галоўным радыёчастотным цэнтры Раскамнагляда — структуры, якая займаецца цэнзурай інтэрнэту і, у прыватнасці, блакуе антываенныя рэсурсы.

«З пачатку вайны гэта арганізацыя сочыць за праціўнікамі пуцінскага рэжыму ў інтэрнэце, вышуквае непажаданыя дыктатуры рэсурсы, піша даносы ў ФСБ і пракуратуру РФ, спрабуе дамагчыся блакавання сэрвісаў, якія дапамагаюць даносіць праўдзівую інфармацыю», — напісалі ў сваім канале «Кіберпартызаны».

Кіберпартызаны сцвярджаюць, што ўзламалі ўнутраную сетку ГРЧЦ, выпампавалі дакументы, перапіскі і пошту супрацоўнікаў, сістэмы сачэння за імі (два тэрабайты інфармацыі), зашыфравалі працоўныя станцыі, пашкодзілі дамен-кантролер.

«Праца галоўнага крамлёўскага цэнзара парушаная. У нас таксама велізарная колькасць матэрыялаў, якія даказваюць маштабнае сачэнне ў сетцы і спробы ўсталяваць татальны кантроль за ўсімі, хто за апошнія 20 гадоў выказваўся супраць пуцінскага рэжыму», — паведамляюць кіберпартызаны і прыкладаюць скрыны.

«Мы ўсур'ёз пакуль яшчэ нічога не пачыналі», — кпяць кіберпартызаны, выкарыстоўваючы фразу Уладзіміра Пуціна, якой ён апраўдваў адступленне расійскай арміі з поўначы і ўсходу Украіны.

«Кіберпартызаны» — групоўка IT-спецыялістаў, якая ўзнікла ў 2020 годзе ў адказ на фальсіфікацыю выбараў у Беларусі і рэпрэсіі. Пасля пачатку вайны ва Украіне кіберпартызаны ажыццявілі некалькі акцый кіберсабатажу, каб ускладніць дзеянні расійскіх войскаў.

Чытайце таксама: Прадстаўніца кіберпартызанаў расказала колькі іх і раскрыла дэталі аперацый. У тым ліку на чыгунцы

Кіберпартызаны на застаўцы сваёй інфармацыі выкарысталі таксама лагатып Палка імя Кастуся Каліноўскага — беларускага добраахвотніцкага фарміравання, якое ваюе за незалежнасць Украіны. Хакеры напісалі: «Рускі ваенны карабель, ідзі нах… з Беларусі і Украіны!».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
95
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10
10
Крест на крест - что это?/адказаць/
19.11.2022
Ну я не знаю, с этого по-моему никому не горячо ни холодно. Они бы ещё взломали систему контроля на турникетах в метро, это тоже удар по режиму! Радина даже статью бы отдельно написала: крывавы режим вот-вот падёт, метро стало халявным!
0
Это то, что ждёт тебя/адказаць/
19.11.2022
Крест на крест - что это?, для тех у кого хата с краю и пятая точка на диване, конечно это «не горячо ни холодно».
0
Вадя /адказаць/
21.11.2022
Это то, что ждёт тебя, Конечно,этот взлом сильно мотивировал бойцов-белорусов в борьбе за правое дело! Это для поля боя сделано ,а не для дивана.Как этого люди не понимают...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930