Знайсці
19.11.2022 / 16:572РусŁacБел

У Ленінградскай вобласці ўзарваўся газаправод

У Ленінградскай вобласці пачаўся пажар пасля выбуху на газаправодзе. Пагрозы насельніцтву і распаўсюджвання агню на жылыя масівы няма, паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.

У горадзе Усяволжск (Ленінградская вобласць) пачаўся пажар пасля выбуху на газаправодзе, паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар вобласці Аляксандр Драздзенка.

«Пажарныя і ратавальнікі ліквідуюць пажар, які ўзнік у выніку выбуху на газаправодзе паміж Бернгардаўкай і Кавалёва», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, пагрозы для насельніцтва і распаўсюджвання агню на жылыя масівы няма. Прычыны выбуху высвятляюцца, дадаў ён.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, тушэнне агню вядзецца на газазаправачнай станцыі ў раёне Усевалажска сіламі дзвюх брыгад ратавальнікаў», — паведамілі ў абласной адміністрацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
19.11.2022
Операция Примус
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
19.11.2022
Хлапок з задымленнем. Аперацыя "усё ідзе па плану"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930