Знайсці
20.11.2022 / 22:478РусŁacБел

Такаеў перамагае на выбарах у Казахстане з лукашэнкаўскімі працэнтамі

У Казахстане, дзе сёння адбываліся прэзідэнцкія выбары, сталі вядомыя вынікі экзіт-полаў. Яны сведчаць пра тое, што дзеючы кіраўнік дзяржавы Касым-Жамарт Такаеў набірае будзённыя для аўтакратаў на постсавецкай прасторы 80+ працэнтаў.

Так, згодна з вынікамі экзіт-пола, праведзенага ў нядзелю Міжнародным інстытутам рэгіянальных даследаванняў «Адкрытае грамадства», Касым-Жамарт Такаеў перамог на нядзельных выбарах кіраўніка дзяржавы, набраўшы 82,45 % галасоў.

Іншы экзіт-пол, праведзены Інстытутам грамадскай палітыкі партыі «Аманат», дае Такаеву яшчэ больш: 85,52 % галасоў.

Усе астатнія кандыдаты не набіраюць нават 4 % галасоў. Найлепшы пасля Такаева вынік пакуль у кандыдата ад партыі «Ауіл» Жыгулі Дайрабаева — 3,33 % галасоў. Але ўвогуле другі па папулярнасці кандыдат — «Супраць усіх», якому даюць больш за 5 % галасоў.

Гэтыя выбары ў Казахстане — пазачарговыя і праводзяцца паводле новай Канстытуцыі. Згодна з ёй, прэзідэнт абіраецца не па 5 гадоў, як раней, а на 7, але не мае права на пераабранне. 

Касым-Жамарту Такаеву цяпер 69 гадоў, праз 7 гадоў, адпаведна, будзе 76. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
10
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Мінак/адказаць/
21.11.2022
Калі толькі адзін тэрмін, то гэта сапраўды абнадзейвае
0
Не все так однозначно./адказаць/
21.11.2022
80%..........От осинки не родятся апельсинки))))))
21.11.2022
Архип, Энвер Ходжи был тоже образованный и Ким Чен Ын в Оксфорде учился...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930