Знайсці
20.11.2022 / 22:58РусŁacБел

Футбольная зборная Беларусі прайграла ў таварыскім матчы Аману

Зборная Беларусі па футболе правяла таварыскую сустрэчу ў Амане з мясцовай зборнай і пацярпела паразу з лікам 0:2. Абодва галы былі забітыя ў канцы матча.

Падчас гульні зборная Беларусі не стварыла небяспечных момантаў каля брамы супернікаў, хоць на пэўных адрэзках матча і валодала ініцыятывай. А пад канец гульні ціск Амана на вароты зборнай Беларусі пачаў расці і з прамежкам у 3 хвіліны гаспадары забілі двойчы: на 78-й і 81-й хвілінах.

Незадоўга да гэтага зборная Беларусі выйграла ў каманды Сірыі з лікам 1:0, гэты матч таксама быў таварыскім. Адзіны гол у той сустрэчы сірыйцы забілі самі сабе.

А ўвогуле ў таварыскіх спарынгах беларусы мелі дагэтуль чатырохматчавую пераможную серыю, прычым уся яна была з азіяцкімі камандамі. Перад Сірыяй былі яшчэ пераможаныя Іарданія (1:0), Індыя (3:0) і Бахрэйн (1:0). І гэта было адзінае, чым зборная магла яшчэ пахваліцца, бо ў афіцыйных адборачных матчах у яе апошнім часам усё складвалася кепска. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера