Знайсці
21.11.2022 / 16:48РусŁacБел

«Крэмулятар» Сашы Філіпенкі пераклалі на нямецкую мову

Раман Сашы Філіпенкі цяпер мае нямецкую версію. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў сам аўтар.

«У «Крэмулятара» ёсць першы пераклад — нямецкі! Раман выйдзе ў Нямеччыне, у Швейцарыі і ў Аўстрыі ўжо ў лютым», — напісаў Саша Філіпенка.

Пераклад рамана з рускай мовы зрабіла Рут Альтэнхофер.

Выхад кнігі запланаваны на люты 2023 года ў выдавецтве «Diogenes», якое базіруецца ў Цюрыху, гэта адно з найбуйнейшых незалежных выдавецтваў мастацкай літаратуры ў Еўропе. Таксама на сайце выдавецтва пазначана, што можна зрабіць перадзамову на кнігу, пачынаючы з 23 студзеня 2023 года.

«Крэмулятар» — раман Сашы Філіпенкі пра Маскоўскі крэматорый.

Чытайце таксама:

«Чытаеш допыт у НКВД і ўяўляеш, як гэта адбываецца на фоне славутых дзвярэй ГУБАЗіКа». Дзмітрый Гурневіч пра «Крэмулятар» Сашы Філіпенкі

З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930