Знайсці
21.11.2022 / 17:034РусŁacБел

У Мінску адкрыўся гатэль Robinson City, які належыць Тапузідзісу

На Зыбіцкай, самай папулярнай турыстычнай вуліцы Мінска, пасля змены ўласніка і рэбрэндынгу адкрыўся гатэль Robinson City. Цяпер ён уваходзіць у сістэму Робінсан-клуба і належыць ТАА «Тытунь Інвест», уладальнікам якога з'яўляецца адзін з найбагацейшых бізнэсоўцаў Беларусі Павел Тапузідзіс, паведамляе выданне «Смартпрэс».

Афіцыйнага адкрыцця яшчэ не было, але сёння персанал ужо выйшаў на працу.

У гатэлі 127 нумароў, а таксама канферэнц-зала, зала перамоваў, рэстаран, бар, фітнес-зала. Цэны нумароў, паводле сайта гатэля, пачынаюцца ад 269 рублёў за стандартны нумар.

Гатэль Mercure, які месціўся ў гэтым будынку раней, быў выстаўлены на продаж у студзені 2021 года за 64,8 млн рублёў. Аднак пакупніка не знайшлося, і летась у лістападзе цана знізілася да 50,2 млн рублёў. З гатэлем Mercure быў звязаны беларускі бізнэсовец Аляксей Ваганаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
госслужащий с Минобра/адказаць/
21.11.2022
Robinson City... Клоуны сипатые. По БТ таракашка песочит запад, а его холуи не могут даже название придумать без англицизмов.
21.11.2022
Табак, алкашка, калий, бенз. Потом отели. Нихера не создали! Нихера! Сплошное паразитирование на естественных монополиях. Где хоть что-нибудь создано своими мозгами? А не будет. Прикорытников прикарманят и загубят любую инициативу
21.11.2022
Мойша, таму, відаць, я там амаль не была. аднаго разу схадзілі ў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры на Батлейку з малым. тады нашыя рожы) засвяціліся ў рэпартажы Тут. але гэта было даўно. ну і адзін раз на піва і вулічныя скульптуры заадно паглядзець з мужам, калі адчыніўся магазін-бар крафтавага піва. гэта было днём і таксама даўно. усё
гэтыя будынкі бачыла толькі праязджаючы міма. і нават на адлегласці адварочвае ад іх
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера