Знайсці
21.11.2022 / 18:10РусŁacБел

У Цюмені паўторна будуць судзіць дзяўчыну за надпіс «Нет в…е». Раней судовы канвеер даў збой

Цюменскі абласны суд адмяніў апраўдальнае рашэнне суда першай інстанцыі ў справе аб дыскрэдытацыі арміі супраць Алісы Кліментавай, якая напісала крэйдай «Нет в***е» на плошчы ў цэнтры горада. Пра гэта яна паведаміла выданню «Сибирь. Реалии».

Адзін са шматлікіх жартаў, якія з'явіліся ў інтэрнэце пасля апраўдальнага прысуду

У сваёй скарзе паліцыя звярнула ўвагу на пацыфісцкі знак, які, паводле яе логікі, азначае «раззбраенне, антываенны і антыядзерны рухі», а значыць, «выказвае нязгоду з абвешчанай мабілізацыяй». Па словах Кліментавай, на апеляцыйным пасяджэнні прадстаўнік МУС не патлумачыў, як пацыфісцкі знак дыскрэдытуе расійскіх вайскоўцаў.

«Вывучаныя былі довады мае і паліцыі, але на пасяджэнні асабіста мне задалі толькі адно пытанне: чаму не напісала слова цалкам. А да паліцыі наогул пытанняў не было. З намі практычна не размаўлялі, нават тэкст скаргі і маіх пярэчанняў цалкам не зачыталі», — расказала дзяўчына.

Сама Кліментава сказала паліцыянтам, што намалявала «пацыфік», бо ён «прыгожы і падабаецца ёй». 

Раней 12 кастрычніка Цэнтральны раённы суд Цюмені разгледзеў справу супраць Кліментавай. Паліцыя паставіла ёй у віну надпіс на асфальце «Нет в***е» як антываенны.

Кліментава тады патлумачыла, што ў надпісе маецца на ўвазе «вобла» і што яна адчувае «непрыязнасць да гэтага віду рыб». На судзе паліцыя не змагла абвергнуць гэтае сцвярджэнне, і суддзя Сяргей Раманаў стаў на бок затрыманай.

Апраўдальнае рашэнне на карысць Кліментавай спарадзіла хвалю мемаў і жартаў у інтэрнэце, звязаных з заменай слова «вайна» на «вобла». 

Перасуд жа з меркаваным вынясеннем ужо абвінаваўчага прысуду мусіць паказаць, што ў Расіі час жартаў таксама скончыўся, а збоі ў сістэме могуць быць толькі выпадковыя і часовыя. У Беларусі такая дазачыстка судовай сістэмы была праведзеная падчас задушэння пратэстаў восенню 2020 года, цяпер яна працуе як гадзіннік і падобныя казусы немагчымыя ў прынцыпе.

Чытайце таксама:

Суд спыніў справу супраць жыхаркі Цюмені з-за надпісу «Нет в***е». Дзяўчына сцвярджала, што мела на ўвазе «Нет вобле»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера