Знайсці
25.11.2022 / 21:38РусŁacБел

Які месенджар самы бяспечны для аўдыя— і відэавыклікаў 

Які месенджар з’яўляецца найбольш бяспечным для аўдыя— і відэавыклікаў і як максімальна засцерагчы сябе пра размове па тэлефоне? Адказвае «Байпол».

Viber

Прадстаўнік ByPol Мацвей Купрэйчык найгоршым месенджарам з пункту гледжання бяспекі называе Viber. Таму ён раіць ім не карыстацца.

Суразмоўца кажа, што пры патрэбе беларускія сілавікі з ААЦ могуць атрымаць доступ да аўдыявыклікаў, зробленых праз Viber.

«Раздрукоўкі такіх выклікаў яшчэ ў 2019 годзе мне дэманстравалі супрацоўнікі ААЦ, калі яны вялі распрацоўку пэўных людзей. У гуку, выкладзеным на паперу, было пазначана, што выклік быў зроблены праз Viber з такога нумара на такі, і далей ішла раздрукоўка размовы па тэксце», — кажа Купрэйчык.

Па ягоных словах, прынамсі супрацоўнікі ААЦ мелі магчымасці праслухоўваць выклікі і адсочваць геалакацыю праз Viber.

У рэйтынгу расійскай кампаніі Artezio Viber займае пятае месца з сямі самых бяспечных месенджараў. 

WhatsApp

Сітуацыя з бяспекай пры размове праз WhatsApp значна лепшая, чым у Viber, але без хібаў не абышлося. 

«Ёсць пэўная сістэма, якой карыстаюцца супрацоўнікі КДБ і ААЦ, каб сачыць за выклікамі. Яна дазваляе ім бачыць сам факт таго, што выклік быў зроблены, але без дадатковага спецыяльнага софту яны не змогуць праслухаць выклік. У іх будзе толькі інфармацыя пра тое, што той чалавек размаўляў з іншым праз WhatsApp.

Гэта адбываецца, калі патрэбны ім чалавек знаходзіцца ў распрацоўцы і ў іх ёсць спіс ягоных кантактаў. Такі спіс яны, напрыклад, маглі атрымаць праз той жа Viber. Такім чынам яны будуць бачыць, што вы і ваш суразмоўца з вашай тэлефоннай кнігі адначасова выходзілі на сувязь праз гэты месенджар, і ўжо далей будуць працаваць, абапіраючыся на гэтую інфармацыю», — тлумачыць Купрэйчык. 

Праўда, у згаданым вышэй рэйтынгу WhatsApp займае ажно сёмае месца.

Telegram, Signal, FaceTime

Найбольш бяспечнымі месенджарамі для аўдыя— і відэавыклікаў лічацца Telegram, Signal і айфонаўскі FaceTime. У рэйтынгу Artezio на першае месца па ўзроўні бяспекі ставяць менавіта Signal.

Па словах байполаўца, яны не маюць такіх хібаў, якія ёсць у Viber i WhatsApp, таму атрымаць звесткі пра змест выклікаў без дадатковага праграмнага забеспячэння немагчыма. 

Што тычыцца шкоднага ПЗ, то яно ў першую чаргу з’яўляецца на прыладзе менавіта пасля таго, як ваш гаджэт апынецца ў руках сілавікоў.

«Напрыклад, калі чалавека выклікаюць на размову ў міліцыю ці КДБ, то ягоны тэлефон пакідаюць у адмысловую ячэйку, дзе ён мусіць знаходзіцца і яго нібыта ніхто не будзе чапаць. Але па факце, калі ім трэба, то возьмуць яго і за гэты час, што вы будзеце размаўляць з супрацоўнікамі, усталююць схаваны софт, які дазволіць ім у будучыні праслухоўваць усе вашы выклікі, рабіць скрыншоты паведамленняў і фіксаваць іншую вашу дзейнасць», — кажа прадстаўнік ByPol.

Пасля наведвання міліцыі, КДБ, ААЦ ці іншай установы, дзе неабходна было пакінуць тэлефон у адмысловай ячэйцы, трэба тэлефон скінуць да завадскіх наладаў і ўсталяваць усе праграмы наноў. Таксама змяніць пароль доступу да акаўнтаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці асноўных.

Байполавец кажа, што ў аддзеле, дзе ён працаваў падчас службы ў Беларусі, усе супрацоўнікі карысталіся для камунікацыі FaceTime і iMеssage. 

На карысць FaceTime таксама сведчыць той факт, што замест нумара тэлефона там можна выкарыстоўваць email адрас. Апроч таго, гэты месенджар з’яўляецца найменш патрабавальным да якасці інтэрнэту.

Усталюйце VPN

Не будзе лішнім, калі вы зарэгіструецеся ў месенджары на замежны нумар. Апроч гэтага, для павышэння ўзроўню бяспекі варта карыстацца VPN. Бо сам факт выкліку (не змест размовы), калі чалавек не карыстаецца VPN, часам можна вылічыць.

Сярод платных VPN байполавец раіць карыстацца Surfshark VPN або Nord VPN. З бясплатных — Proton VPN і Psiphon VPN.

Чытаце таксама: 

Як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд 

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
77
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930