Знайсці
21.11.2022 / 21:4319РусŁacБел

Ананіч: Замест «Макдональдсаў» трэба развіваць «Бульбяныя»

Колішняя міністарка інфармацыі, а цяперашняя дэпутатка Лілія Ананіч падзялілася марамі пра «развіццё ў нашых гарадах і пасёлках сеткі традыцыйных беларускіх «Бульбяных», якім вызваляюць месцы закрытыя «Макдональдсы».

Ананіч назвала «Макдональдсы» «замежнай булачна-катлетнай» і заявіла, што «ў справе «Мака» «кропка» пастаўленая». Замест іх жа мусяць прыйсці беларускія «Бульбяныя».

Гэтыя ўстановы, на яе думку, добрыя «дранікамі, клёцкамі, картаплянікамі, калдунамі і яшчэ сотнямі страў з нашай бульбачкі».

«А што, дзясяткі краін сваімі прадуктамі кормім — час глыбей паглядзець на тэму. Бо культура харчавання — не толькі традыцыйная каштоўнасць, але і сродак прасоўвання нацыянальнага брэнда», — упэўненая Ананіч на 29-м годзе існавання палітычнага рэжыму, раней асабліва не заўважанага ў зацікаўленасці прасоўваннем нацыянальных брэндаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Дзед/адказаць/
22.11.2022
Вар’ят, дарэчы "Іван чай" дакладна лепей чым "ліптан". Але ня трэба абмяжоўвацца, дададзім кветкі ліпы, рамонак, хвошч, падбел, маіса, мята і маса іншых пахучых ды карысных зёлак. Ліптан і блізка не стаяў...
0
Пожалуй/адказаць/
22.11.2022
Еще раз подтверждается, что у этого режима один и тот же тренд управления: все что можно упростить (или вообще уничтожить), чтоб легче было управлять, либо содрать и попытаться повторить с уже готового и кем-то сделанного. Если разрешено только то, что не запрещено и насквозь регламентировано, - какие могут быть инициатива и инновации. Мрак в головах, но радость на лицах.
0
Четвертая степень ожирения/адказаць/
22.11.2022
Это не здорово. Уронила инициативу, а могла бы блеснуть. Давайте следующую.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера