Знайсці
22.11.2022 / 12:028РусŁacБел

Офіс Ціханоўскай будзе змагацца з чэргамі ў візавых цэнтрах

У Офісе Ціханоўскай заявілі аб намеры змагацца з пасярэднікамі ў электронных чэргах усіх візавых цэнтраў у Мінску. Пра гэта дарадца дэмакратычнага лідара па знешнепалітычных справах Франак Вячорка паведаміў «Позірку».

28 лістапада польскія візавыя цэнтры ў сталіцы і рэгіёнах пачнуць верыфікацыю кліентаў праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі. Верыфікацыйны код будзе сапраўдны на працягу гадзіны, пасля 10 спробаў верыфікацыі кліент будзе часова заблакаваны.

«Гэта вынік нашай працы. Гэта толькі першы, але важны крок», — заявіў Вячорка.

Паводле яго слоў, многія кампаніі-пасярэднікі злоўжывалі сістэмай браніравання дат на падачу візавых дакументаў, што прывяло да вялікіх чэргаў, візу даводзілася чакаць месяцамі, а яе кошт узнімаўся ў разы.

«Пакуль праблема цалкам не вырашана, і мы будзем працаваць над тым, каб усе візавыя цэнтры, якія працуюць у Мінску, прынялі такія меры, каб прадухіліць злоўжыванні», — сказаў дарадца Ціханоўскай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Яська з пад Вільні/адказаць/
22.11.2022
Паведаміце С.Ціханоўскую і Ко.,каб дамагліся адмены на Дазвол на Працу у Эўропе для беларусаў і толькі БязВіз!!!
0
ANDRZEJZKRESÓW /адказаць/
22.11.2022
Эмілія, i губазiку, i амапу бязвiз, i цеткам з выканкаму, i фiлii ФСБ таксама бязвiз.
0
Вадя /адказаць/
22.11.2022
Большое вам спасибо! Шуткой на шутку ответили белорусы...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930