Знайсці
22.11.2022 / 17:5522РусŁacБел

Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі

Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Дзяніс Дук зрабіў шэраг рэзкіх выказванняў.

Дзяніс Дук. Скрын з відэа

На канале «Беларусь 4 Магілёў» выйшла праграма «У поўны голас», дзе выступіў рэктар Магілёўскага ўніверсітэта. Дзяніс Дук, акрамя таго, старшыня рэгіянальнага аддзялення таварыства «Веды» — таго самага, якое ўзначальвае прапагандыст Вадзім Гігін. Дука далучылі да абмеркавання тэмы пазбаўлення беларускага грамадзянства праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.

Навуковец пачаў з гісторыі пытання — «беглыя» былі заўсёды.

— Беларусь заўсёды знаходзілася на зоне геапалітычнага разлому, — Дук сказаў «на зоне», а не «ў зоне». — І такое паняцце, як беглыя, у сённяшняй тэрміналогіі існавала даўно. У 1918 годзе, у гады рэвалюцыі, частка дзеячаў апазіцыі, якая ўзначальвае БНР, яны эмігравалі на Захад. Паглядзім раней. Расійская Імперыя. Незадаволеная шляхта, калі вось Беларусь уступала ў Расійскую Імперыю, таксама, значыць, глядзела на захад, — Дук ужыў рэдкую фармулёўку «Беларусь уступала ў Расійскую Імперыю», сумнеўную з навуковага пункту гледжання.

І перайшоў да супрацьпастаўлення былых «беглых» і цяперашніх.

— Але, разумееце, у чым прынцыповая розніца? Нават у страшным сне нельга было ўявіць, і ніхто з іх на сябе такую місію не браў, каб адтуль рабіць рэчы, якія нашкодзяць сваёй краіне. Наадварот, гэтая міграцыя ўсяляк спрыяла … Яна паважала сваю радзіму. Успомніце Клеафаса Агінскага, яго знакамітае «Развітанне з Радзімай». А сённяшняя апазіцыя? Яны ж заклікаюць зрабіць усё, каб было дрэнна… «У барацьбе з ненавісным рэжымам», як яны кажуць, — перайшоў тут Дук на беларускую, як гэта робіць Лукашэнка, калі хоча сказаць нешта негатыўнае, — яны робяць усё, каб было горш простаму народу.

— Ні аб якой павазе да радзімы і гаворкі не ідзе, — уставіла вядучая.

— Тут, мала таго, што няма павагі да радзімы. Тут яшчэ ёсць прамыя заклікі, тое, пра што казаў міністр унутраных спраў, прамыя заклікі здзяйсняць дзеянні, якія прама называюцца ў міжнародным праве «тэрарызмам», — сказаў вучоны.

Варта адзначыць, што ў Беларусі ў спіс тэрарыстаў дадаюць людзей, якія не здзейснілі ніякага тэрарыстычнага акта згодна з тэрміналогіяй якраз міжнароднага права. Сярод іх, прыкладам, журналіст і, дарэчы, гісторык Андрэй Пачобут або Марыя Калеснікава і Максім Знак — кіраўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты. Або Святлана Ціханоўская, якая, мяркуючы па звестках незалежных назіральнікаў, перамагала на выбарах 2020 года.

— Прычым самі пры гэтым знаходзячыся ў адносна камфортных цяплічных умовах, — працягнуў Дук сваю думку. — Бо яны ж не з тэрыторыі Беларусі… Яны з тэрыторыі тых краін, якія ім даюць поўную гарантыю бяспекі, — рэктар робіць выгляд, што не ведае, дзе сядзяць Калеснікава, Пачобут ды сотні іншых такіх «тэрарыстаў» і хто вывез Ціханоўскую за мяжу.

— Пры гэтым іх там, умоўна кажучы, утрымліваюць, а гэта з'яўляецца… Гэтыя краіны з'яўляюцца плацдармам для таго, каб яны, аб'язджаючы тыя краіны, якія спачуваюць ім, прасілі яшчэ дадатковых прэферэнцый на сваю дзейнасць, а фактычна грошы на вось гэтую падтрымку гэтых тэрарыстычных арганізацый. Але ж такога, разумееце, такога звярынага выскалу, іншага слова і не падбярэш, не было ніколі, — падабраў аргумент рэктар.

Чытайце таксама:

Не толькі янота. Навошта расіяне скралі парэшткі Пацёмкіна з Херсона

«Вам трэба больш такіх людзей, як Латушка, больш сілавікоў, людзей з КДБ»

Літоўскі гісторык: Спроба сцерці з віленскай гісторыі Русь або рускасць як культуру — вельмі недальнабачная і блізарукая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
67
Ха-ха
18
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
84
0
баравік/адказаць/
23.11.2022
Мойша,
Яшчэ раз - 3 мільёны за яго ці ўсе 9 да той пары, пакуль ёсць чарка и шкварка. А калі яе не будзе, то гэтыя вашыя 3 мільёна ябацек (адкуль вы ўзялі гэтую лічбу?) адразу разлюбяць Бацьку. Ніхто не будзе зацягваць паясы дзеля высокіх ідэй камунізму ці шарыята. Ужо нават мірнага неба не засталося над галавою. А калі яшчэ і лядоўня будзе пустая...  Ніякая прапаганда не дапаможа, ён на троне пакуль яшчэ ёсць нейкія запасы. А на весну будзе такі крызіс, што апошні ябацька перагледзіць свае погляды.
1
Мойша/адказаць/
23.11.2022
міністр Бананіч, а скуль ты пра 3%, дарэчы па незалежных падліках за Ціханоўскую прагаласавалі недзе каля 45%, за лукашэнку каля 50%, такім чынам, каб у лукашыстаў былі мазгі то маглі перамагчы прыгожа, не набіраць палітычных і ўсё б было ў ажуры але гэта ўсе каб былі мазгі.
24.11.2022
Мойша, простите, неужели Израилю мешают санкции против режима лукашенко ???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930