Знайсці
22.11.2022 / 17:10РусŁacБел

У Гродне адкрыўся першы крыты скейт-парк

Скейт-парк Monkey Park адкрыўся ў адным з былых вытворчых будынкаў па вуліцы Курчатава ў Гродне. На 700 «квадратах» размясцілася прафесійнае абсталяванне для выканання розных трукаў на скейтах, роліках, самакаце або ровары, піша grodno.news.

«Папулярнасць такіх відаў спорту расце. Скейтбордынг, напрыклад, ужо ўключаны ў праграму алімпіяды. І гродзенская моладзь ад трэндаў не адстае. Думаю, многія бачылі, як падлеткі ў якасці трамплінаў выкарыстоўваюць розныя элементы гарадской інфраструктуры. Гэта і небяспечна для саміх тых, хто катаецца, плюс наносіць шкоду будынкам. Таму мы і прынялі рашэнне стварыць прастору для экстрэмальных відаў спорту, дзе можна было б займацца з камфортам і бяспечна», — расказваюць у скейт-парку.

Галоўны элемент парку — рампа. Таксама ўстаноўленыя грайнбокс, кікеры і іншыя фігуры, колькасць якіх пастаянна павялічваецца.

Стваральнікі скейт-парку адзначаюць, што нічога падобнага ў Гродне раней не было. Адзін час, праўда, дзейнічала пляцоўка пад Старым мостам, але ўмовы там былі далёка не ідэальнымі.

Усё абсталяванне сертыфікаванае Беларускай федэрацыяй спорту на роліках і скейтбордах, таму ў перспектыве тут могуць праводзіцца і афіцыйныя спаборніцтвы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера