Знайсці
22.11.2022 / 19:131РусŁacБел

Выстава плакатаў Уладзіміра Цэслера адкрылася ў Адэсе

У Адэскім музеі заходняга і ўсходняга мастацтва ў межах фестывалю дакументальнага кіно «1084. На мяжы» адкрылася выстава вядомага беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера, піша Reform.by.

Уладзімір Цэслер. Бронь. Фота: фэйсбук аўтара

«Запрашаем адэсітаў паглядзець на вострыя візуальныя творы — супраць вайны, супраць «русского мира», супраць дыктатуры і таталітарызму», — заклікаюць музейшчыкі на фэйсбук-старонцы ўстановы.

Яны прадстаўляюць беларускага творцу як культавую фігуру пратэснага мастацтва ў Беларусі, а ў 2022 годзе — аднаго з самых яркіх аўтараў антываенных выказванняў у выглядзе плаката.

Выстава павінна была адкрыцца ўчора, 21 лістапада, але з-за адключэнняў святла адкрыццё перанеслі. У якасці кампенсацыі арганізатары выклалі таймлапс з працэсам мантавання экспазіцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
26.11.2022
на малюнку - новая мадэль падземнага дрона, будучага мэйнстрымнага праекта расейскай арміі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930