Знайсці
22.11.2022 / 22:21РусŁacБел

Кібермахляры рассылаюць шкодныя паведамленні ад імя Белпошты

РУП «Белпошта» папярэдзіла карыстальнікаў, што ад імя прадпрыемства нейкія зламыснікі рассылаюць па электроннай пошце хлуслівыя паведамленні. На прадпрыемстве заклікалі карыстальнікаў быць уважлівымі пры пераходзе па спасылках. 

«Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць спасылкі для накіравання на падробленыя інтэрнэт-старонкі з мэтай заражэння прылад шкодным праграмным забеспячэннем і завалодання персанальнымі данымі.

Часцей за ўсё мэтай зламыснікаў з'яўляецца атрыманне інфармацыі з плацежнай карты і крадзеж грашовых сродкаў», — адзначае Белпошта, прыкладаючы таксама ўзор фальшывага паведамлення.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера