Знайсці
23.11.2022 / 16:472РусŁacБел

У Мінску закрыўся гатэль, пабудаваны да хакейнага чэмпіянату свету 2014 года

Гатэль «Славянскі», размешчаны насупраць «Мінск-Арэны», перастаў прымаць гасцей яшчэ з мінулага месяца. Адміністрацыя заявіла пра «часовае спыненне дзейнасці» і папрасіла «з разуменнем паставіцца да гэтай акалічнасці». Прычыны, па якіх гатэль зачыніўся напярэдадні калядных і навагодніх свят, не называюцца, піша Office Life.

Фота: booking.com

Як высветліла выданне, у той жа дзень, калі «Славянскі» спыніў працу, быў адкрыты ліквідацыйны працэс у дачыненні да забудоўшчыка і ўладальніка гатэля — створанай групай расійскіх інвестараў кампаніі «Белінтэррасінвест».

Гэта кампанія з пачатку 2010-х узводзіла жылы комплекс «Славянскі» і ў яго рамках у красавіку 2014 года, акурат да чэмпіянату свету па хакеі, які стартаваў у Мінску, пабудавала і ўвяла ў эксплуатацыю 15-павярховы гатэль на 126 месцаў.

У верасні гэтага года «Белінтэррасінвест» звяртаўся ў Эканамічны суд горада Мінска з заявай аб пачатку працэдуры банкруцтва. У дакументах суда кампанія фігуруе ў якасці даўжніка. Аднак заява была вернутая назад просьбіту.

«Часовае спыненне дзейнасці» «Славянскага» можа падштурхнуць у Мінску цэны на гатэльныя паслугі, якія напярэдадні прыезду расіян на навагоднія святы ўжо папаўзлі ўверх, лічаць некаторыя эксперты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
23.11.2022
Неяк, на глыбоцкім рынку, жонка кажа -- вунь там стаіць намёт, дзе прадаюць вушы вэнджаныя свіныя... Хочаш, ідзі купі. Я і пайшоў. Прыходжу да намёта, а там цэтлік -- "уши копчёные славянские". -- Дык, а што? Свіныя вушы ўжо разабралі!-- пытаю ў прадавачкі. -- А гэта што ляжыць?-- пярэчыць прадавачка. -- Тут жа напісана -- "уши копчёные славянские"! А мне трэба свіныя!!! -- А што мне далі -- тое і прадаю!-- рэзюмуе прадавачка.
Так і з гэтым гатэлем: гатэль "Славянскі" -- думаюць прыезджыя -- для славянаў. А дзе для ангасаксаў?
0
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
24.11.2022
праектаваў яго (гатэль гэты) габрэй. нязменны прэдсядацель т.зв. саюза т.зв. архітэктараў

то так яму і трэба... габтэлю гэтаму
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера