Знайсці
23.11.2022 / 19:57РусŁacБел

На аўкцыёне Christie's прадаюць карціны Шагала

На аўкцыёне Christie's 1 снежня пачынаюцца таргі другой часткі калекцыі мастака Марка Шагала, якая раней знаходзілася ва ўласнасці яго спадчыннікаў. Усяго арганізатары збіраюцца прадаць 20 карцін. 

«Палёт мастака». Фота: Christie’s

Таргі пройдуць у Ганконгу. Самы дарагі твор — «Палёт мастака» 1979 года — папярэдне ацэньваюць у 1,5—2,2 млн даляраў.

Першая частка калекцыі, таксама з 20 карцін, сышла ўлетку з аўкцыёна ў Лондане за 10 млн даляраў. Самай дарагой тады стала карціна «Мастак і закаханая пара ў трох колерах» 1984 года — 1,9 млн даляраў.

Увогуле ж самая дарагая карціна Марка Шагала ў гісторыі прадалася з аўкцыёна Sotheby's у 2017 годзе — «Закаханыя» за 28,5 млн даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930