Знайсці
24.11.2022 / 15:3213РусŁacБел

«Ад раку памерла мая маці, і гэтага я баюся». Дачка музыкі Лявона Вольскага збірае грошы на аперацыю

Адэліна Зайдэль-Вольская збірае ахвяраванні на аперацыю па выдаленні кісты. Аб праблеме са здароўем яна даведалася ў верасні і спадзявалася справіцца самастойна. Адэліна — музыка, свае творы публікуе пад нікам ADEL LINE.

Адэліна Вольская. Фота: facebook.com/adela.volskaya.7

23 лістапада Адэліна адкрыла рахунак на пляцоўцы pomagam.pl. За два дні на яго перавялі больш за 9,7 тысяч злотых (больш за 5000 рублёў). Неабходна сабраць 12 тысяч злотых (6300 рублёў).

«Яшчэ раз усім шчыра дзякую за дапамогу! Гэта проста неверагодна! Я кожнаму высылала мэйлы з падзякай і дзесьці памылілася, прашу прабачэння. Вы проста неверагодныя! Я нават і не спадзявалася, што так хутка можна сабраць пэўную суму», — адрэагавала дзяўчына на актыўнасць людзей у збіранні ёй грошай.

У звароце да ахвярадаўцаў Адэліна напісала, што «выехала ў Польшчу па палітычных матывах».

«Нядаўна даведалася, што ў мяне 8 см кіста ў яечніку і мне патрэбна аперацыя, але, на жаль, у мяне няма страхоўкі, каб аплаціць гэты тып аперацыі. Была б вельмі ўдзячная за вашу дапамогу. Ад раку памерла мая маці, і гэтага я баюся», — адзначыла яна. 

Адэліна піша, што вядзе барацьбу за жыццё на чужыне цягам 2 месяцаў, «але, на жаль, без добрых вынікаў па прычынах, якія ад мяне не залежаць».

Пра аперацыю Адэліна ўпершыню паведаміла 11 верасня. Яна спадзявалася, што адолее праблему без старонняй дапамогі. Прызналася, што ёй страшна, але «ўпэўненая, што перажыве».

«Будуць рабіць аперацыю. Чэргі ў бальніцы вялікія (паўгода і больш), але я ўжо амаль прарвалася па-за чаргой. Сказалі, што, хутчэй за ўсё, будуць рабіць поласцевую аперацыю (як кесарава). 5%, што пухліна злаякасная, аднак у любых такіх выпадках ёсць «але», «магчыма». Не даведаюцца, пакуль не выдаляць», — напісала дзяўчына на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Праз месяц Адэліна паведаміла, што з-за адсутнасці ў яе страхоўкі аперацыю адклалі. Пра тое дзяўчыне сказалі, калі яна была ў бальніцы.

«Прыйшлося выпісацца. Справа зацягваецца на месяц, магчыма. Тут ужо складана зразумець, бо ўсё, што ад мяне патрабавалася, я зрабіла яшчэ раней. Чакала восем гадзін у адной дзяржаўнай установе, потым тыя ж восем гадзін спрабавала датэлефанавацца да іншых дзяржаўных устаноў, і ў выніку пакуль атрымала адмову… Ну што ж, буду далей змагацца», — са скрухай адзначыла яна.

Адэліна шукала смеласці звярнуцца па дапамогу.

«Мне прыходзіцца зрабіць тое, чаго не хацела да апошняга… Я была б вельмі ўдзячная за вашу дапамогу!» — піша яна.

Пра сябе Адэліна піша, што «сем гадоў жыве ў Польшчы і выкладае польскую мову, але больш за ўсё любіць музыку. Спявае, грае на гітары, піша свае песні па-беларуску».

Выступае пад імем ADEL LINE. Улетку апублікавала новыя творы, запісаныя ў суаўтарстве з музыкам Stanislavam Dodzem.

Адэля Вольская спявае песню бацькі ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Пціч/адказаць/
25.11.2022
Кава, дарэчы, так. "Рабленнем" дзяцей.
0
бозай патрымкі/адказаць/
25.11.2022
LM, дык жаніся або(і) падтрымай матэрыальна. а інакш - звычайнае брахло 
0
Дзед/адказаць/
25.11.2022
Дзеці нашае ратаванне, выглядае, што так. Сістэма павінна працаваць. Найпершая прыроднае прызначэнне сістэмы - нараджэньне дзяцей. Неяк бачыў статыстыку, чым больш дзяцей жанчына нарадзіла, тым меней шанцаў захварэць на рак сістэмы. Дарэчы гарманальныя супрацьзачатачныя пілюлі, па некаторых даследваннях у разы павялічваюць рызыку захварэць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера