Знайсці
24.11.2022 / 21:1813РусŁacБел

З'явілася ВІДЭА, як лукашэнкаўцы валакуць мужчыну ў трусах на мароз

Гэта адбываецца ў адным з гарадоў Віцебскай вобласці.

У адным з каналаў сілавікоў з'явілася відэа, як двое, адзін у зімовай куртцы ў цывільным, другі ў зімовай куртцы з надпісам «ГУБОП» — па-расейску гэта значыць «ГУБАЗ» — валакуць чалавека са звязанымі за спінай рукамі па лесвіцы пад'езда ўніз. Ногі мужчыны б'юцца аб прыступкі, з іх злятаюць тапкі-сланцы. Па дарозе мужчыну некалькі разоў удараюць аб поручні.

На іншых кадрах таксама дэманструюцца доказы ягонай «віны»: беларуская сімволіка, антылукашэнкаўскія налепкі і самаробны плакат: «Протест не подавлен, Сил набирается, В наших сердцах БЧБ! Рать белорусов уже собирается, Тщетен террор КГБ!».

Чалавеку, якога мучаць, ставяць у віну наяўнасць беларускай сімволікі і пратэставых налепак

Прытым што зіма, лукашэнкаўцы валакуць чалавека ў трусах і хатніх тапках на двор.

Імя гэтага чалавека невядомае, як і ягоны прававы статус. Калі вы ведаеце пра гэтую справу больш ці ведаеце імя затрыманага, напішыце нам у тэлеграм @nasa_niva_bot ці на [email protected]. Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
112
25.11.2022
Брэст сіла, добры жарт
25.11.2022
Брэст сіла, без вас яны аніяк не справяцца)))
25.11.2022
Вот так и выглядели каратели, которые в войну сжигали деревни. Они тоже выполняли приказы властей. Не такой уж и мирный народ у нас. Садистов хватает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930