Знайсці
24.11.2022 / 18:26РусŁacБел

25 лістапада — прэзентацыя фільма пра падзеі 2019-2022 гадоў пад неверагодны DJ-set

У пятніцу 25 лістапада, у 19:00 у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя праекта Inner Rave — cучаснае мастацтва — відэаінсталяцыя пад DJ-set. Будзе паказаны фільм пра падзеі 2019-2022 гадоў.

ІNNER RAVE — унікальная відэапрэзентацыя, якая будзе транслявацца на 3 вялікіх дысплэях пад жывы DJ-Set. Дысплэі — як сімвал экранаў нашых мабільных тэлефонаў, у якіх інфармацыя пра ўсё наша жыццё, галерэя успамінаў, фатаграфій, адносін з сябрамі і сям'ёй.

З 2019 па 2022 гады адбылося шмат знакавых для беларусаў падзей: пандэмія каранавіруса, выбары 2020 года ў Беларусі і іх наступствы, вайна ва Украіне 2022.

Інфармацыя і навіны з нашага тэлефона сталі трыгернай кропкай. Мы іх чыталі, мы іх баяліся, яны шакіравалі і выклікалі шквал пачуццяў.

Гэта гісторыя пра тое, як падзеі гэтага перыяду змянілі жыццё велізарнай колькасці людзей у творчай сферы Беларусі.

Культура стала адным з рухавікоў інтэлектуальных, палітычных працэсаў і пераўтварэнняў.

Дата прэзентацыі: 25 лістапада (пятніца)

Час: 19.00

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, plac Konstytucji 6)

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930