Знайсці
24.11.2022 / 20:321РусŁacБел

Затрымалі грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова

Пра сённяшняе затрыманне святара Віталя Быстрова паведамляе «Хрысціянская візія». Святар служыць грэка-каталікам з парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.

Айца Віталія ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 года. Тады ён атрымаў 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Салідарнасць з ім выказваў біскуп Юрый Касабуцкі, які заахвоціў да публічнай малітвы «ў кожным касцёле і кожнай капліцы». Прэс-служба курыі Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі ў афіцыйнай заяве не ўбачыла «суб’ектыўнага складу правапарушэння ў дзеяннях а. Віталя Быстрова».

Гэтае затрыманне ўкладаецца ў агульную канву рэпрэсій супраць дзеячаў грэка-каталіцкай царквы на Брэстчыне. Нядаўна былі затрыманыя і адбылі адміністрацыйныя арышты ў 10 і 13 сутак святар Ігар Кандрацьеў з Брэста і рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
28
0
Грышка /адказаць/
24.11.2022
Божа, калі ласка, дапамажы айцу Віталю й грэка-каталіцкай царкве. Дай ім моцнасьці й мужнасьці. Выратуй іх ад бязбожных і нялюдзкіх ганіцеляў. «Памятайце пра тых, хто ў турме, як быццам вы разам зь імі ў турме. Памятайце таксама пра тых, каго катуюць, як быццам вы адчулі іхны боль ва ўласнымі целах.» (Габрэяў 13:3)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930