Знайсці
24.11.2022 / 22:42РусŁacБел

Жыхар Вілейкі сваімі рукамі сабраў усюдыход, яго назвалі «Бегемотам»

36-гадовы трактарыст і слесар Віталь з Вілейкі пачаў рабіць машыну ў 2017 годзе, а завяршыў сёлета вясной. Па дакументах незвычайны транспарт зарэгістраваны як самаробны трактар, а сабраў Віталь машыну цалкам сваімі рукамі, піша Kraj.by.

Віталеў усюдыход і большы, і хутчэйшы, і камфортнейшы за трактар, і кіраваць ім лягчэй, ёсць нават сучасныя сістэмы бяспекі. Машына можа не толькі перавозіць грузы, але і «плаваць», а таксама праходзіць па гразі. За гэта ўсюдыход атрымаў мянушку Бегемот.

Усе запчасткі на гэту машыну канструктар купляў з дакументамі — яны ў далейшым спатрэбіліся для рэгістрацыі транспарту. Але яны ад розных машын: масты — з аўтамабіля УАЗ 469, колы — ад КрАЗа, рухавік і скрынка перадач — ад Фальксваген Пасат і г. д.

Пра выкарыстанне тэхнікі канструктар адразу не думаў, проста было цікава гэтым займацца, а пасля — ездзіць па розных цяжкадаступных месцах. Але ён можа перавозіць і грузы вагой да паўтоны. Дазволеная хуткасць руху — не больш за 30 км/г. Да ўсюдыхода можна прычапіць нават навясное абсталяванне і выкарыстоўваць яго як трактар.

Некалькі разоў незвычайную машыну ў Віталя хацелі купіць, але ён прадаваць свайго «Бегемота» не збіраецца. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера