Знайсці
27.11.2022 / 20:26 7

«Выказвацца ў адрас лукашэнкаўцаў небяспечна, таму адыгрываюцца на іншых». Чаму людзям важна знайсці вінаватага ў рэпрэсіях? 

Апошнім часам беларусы шукаюць вінаватых у сітуацыі, у якой аказаліся. Пад крытыку трапляюць тыя, хто з’ехаў, або тыя, хто застаўся, але маўчыць і не выказваецца. Псіхатэрапеўтка Наталля Скібская тлумачыць, чаму так адбываецца і як без агрэсіі можна «выліваць» эмоцыі ў сацсетках.

Фота: сацсеткі

Наталля кажа, што беларусы ў краіне цяпер вельмі фрустраваныя. Татальна няма задавальнення патрэбы ў бяспецы.

«Арганізм спрабуе гэтую патрэбу рэалізоўваць, але ў яго не атрымліваецца. Для таго, каб гэта зрабіць, трэба знайсці, якім чынам. З-за бяссілля няма рычага ўплыву, таму людзі спрабуюць знайсці чалавека, які мог бы гэта ўсё выправіць, ці таго, хто ў гэтым, на іх думку, «вінаваты», — расказвае Наталля. 

Калі штосьці з’яўляецца ў нашым асяроддзі небяспечным, мы рэагуем на гэта так: альбо збягаем, альбо спрабуем небяспечную рэч знішчыць. 

«Вядома, тут узнікае спачатку страх, а потым агрэсія, якую няма куды выліць, — разважае Наталля. —

Выказвацца ў адрас Лукашэнкі небяспечна, сілавікоў — таксама, таму адыгрываюцца на іншых. Яно прарываецца ў выглядзе эмацыйных пастоў у інтэрнэце, абвінавачванняў, таксічных каментароў. 

Зліў эмоцый у інтэрнэце — тыповая пасіўная агрэсія. Трэба дзесьці разраджацца, але гэта варта рабіць у трэнажорнай зале, хадзіць на бокс, у цір ці да псіхолага. У публічнай прасторы астатнія будуць спажываць гэтую агрэсію і толькі павялічваць яе колькасць.

Зразумець, чаму так адбываецца, можна. Людзі стомленыя, даўно хочацца, каб гэта ўсё скончылася. Столькі напругі трымаць у сабе нерэальна, зносіць дах».

Чалавек уладкаваны так, што спачатку мы адчуваем эмоцыі, а потым мозг абгрунтоўвае іх. Тое, што людзі навучыліся эмоцыі душыць ці ігнараваць, не азначае, што іх няма. 

«Можна ж напісаць, што не «ты вінаваты», а «я злуюся», «я баюся», — кажа Наталля. — 

У нас у цэлым няма эмацыйнай культуры. Для людзей нармальна плакаць на пахаванні, а на вяселлі смяяцца. Ва ўсім астатнім нібы забараняюць адчуваць. Пасля загону эмоцый пад дыван яны прарываюцца ў выглядзе таксічных пастоў у інтэрнэце, абвінавачванняў.

У вачах навакольных такі чалавек ператвараецца ў нейкую крывацечную язву». 

Наталля кажа, што людзі вінавацяць іншых у тым ліку з-за таго, што ім кепска. Яны адчуваюць сябе самотнымі, расчараванымі, спалоханымі. 

«Спрабуюць ад гэтага болю пазбавіцца і робяць гэта такім неканструктыўным спосабам.

Людзі ў Беларусі баяцца, што тыя, хто з'ехаў, не вернуцца. Яны адчуваюць сябе кінутымі. Але не трэба мерацца, каму горш. Дрэнна ўсім: і тым, хто з'ехаў, і тым, хто застаўся.

Заўважыла, што магчымая мабілізацыя памяняла трошкі стаўленне людзей да тых, хто з’язджае: пайсці на вайну страшней, чым сесці ў турму. Змякчэла ў іх крыху рэакцыя на ад'езд мужчын, напрыклад», — расказвае яна. 

Як варта падтрымліваць беларусаў у краіне? «Трэба паказваць, што вам не ўсё роўна,

— лічыць Наталля. — І гэта павінна рабіць не толькі Ціханоўская, а ўсе беларусы».

Чытайце таксама: 

«Цяпер я разумею, якім быў дурнем». «Тэрапія не адразу дае эфект». Чатыры рэальныя беларускія гісторыі пра дэпрэсію

Адкуль з’яўляецца страх родаў і як яго пераадолець? Гутарым з перынатальным псіхолагам

Як захаваць унутраны спакой? Прытрымлівайцеся гэтых трох правілаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мойша / адказаць
28.11.2022
Быў у Варшаве бачыў "пакуты" беларусаў якія з’ехалі, бачыў як яны там заліваюць сліву, вядома не ўсе і там шчаслівыя але гэтае крывадушніцтва што ім там кепска.
1
Мойша / адказаць
28.11.2022
Разумным людзям было ўжо ў верасні зразумела, што такія акцыя прывядуць толькі да раскруткі махавмка рэпрэсій але ўсе хто гэта казаў залічваліся да правакатараў, а пуціла раз за разам выцягваў бедны народ на што нядзельнае збіццё...
0
Анатолий / адказаць
28.11.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28