Знайсці
25.11.2022 / 16:01РусŁacБел

У Мінску затрымалі таксістаў за працу на тэлефонных махляроў

Сямёра таксістаў у Менску затрыманы за працу на тэлефонных ашуканцаў, паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў.

За ўдзел у злачынных схемах тэлефонных махляроў былі затрыманыя сямёра сталічных кіроўцаў таксі. Мужчыны атрымлівалі замовы на дастаўку, забіралі ў пажылых мінчан пакеты з буйнымі сумамі і перавозілі на іншыя адрасы. Дваіх фігурантаў затрымалі з доказамі злачынства, астатнія паспелі перадаць пасярэднікам больш за $22 тыс.

У МУС настойліва рэкамендуюць кіроўцам розных службаў дастаўкі звяртаць увагу на знешні выгляд рэчаў і эмацыйны стан асоб, якія перадаюць пасылкі. Часцей за ўсё тэлефонныя аферысты просяць разам з грашыма перадаць ручнікі, прасціны або прадметы гігіены.

Што тычыцца пажылых ахвяраў злачынства, яны выглядаюць спалоханымі ці заплаканымі. Пры ўзнікненні падазрэння трэба заставацца на месцы і звярнуцца ў міліцыю. Кур’еры тэлефонных аферыстаў нясуць аднолькавую крымінальную адказнасць з арганізатарамі злачынстваў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера