Знайсці
25.11.2022 / 22:16

У БДУ выстаўляюць унікальныя фатаграфіі пачатку ХХ стагоддзя. Іх усё жыццё рабіў праваслаўны святар

Фотавыстава «Рэпартаж з мінулага стагоддзя» з унікальнымі плёначнымі фатаграфіямі протаіерэя Паўла Валынцэвіча адкрыецца 28 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (вул. Кальварыйская, 9, хол 5-га паверха). Гэтая гістарычна каштоўная калекцыя фота адлюстроўвае хроніку жыцця і побыту беларусаў ад пачатку і да сярэдзіны ХХ стагоддзя, піша «Звязда».

Аўтар фотаздымкаў — протаіерэй Павел Валынцэвіч. Ён быў праваслаўным святаром, служыў 65 гадоў, а таксама займаўся асветніцкай дзейнасцю.

Нарадзіўся ён у мястэчку Вялікая Бераставіца на Гродзеншчыне. У 1897 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю, а ў 1899-м стаў пробашчам Петрапаўлаўскага храма ў сяле Касута ў Вілейскім раёне. Наступнымі месцамі служэння ў розныя гады былі Узмёны, Сабакінцы, Крэва і Шарашова.

Адначасова са служэннем айцец Павел працаваў школьным інспектарам, ездзіў па іншых сёлах, дзе кантактаваў з мясцовымі прыхаджанамі і вёў заняткі для дзяцей у царкоўна-прыходскай школе.

Святар быў шматграннай асобай і меў шэраг інтарэсаў. Ён займаўся пчалярствам, пісаў абразы і карціны, вывучаў прыродазнаўчыя навукі.

Айцец Павел сабраў вялікую бібліятэку, доступ да якой мелі ўсе яго прыхаджане. Аднак галоўным яго захапленнем была фатаграфія. Ён самастойна праяўляў плёнкі і друкаваў фотаздымкі. Першыя здымкі датуюцца 1900-м годам. На працягу паўстагоддзя ён фатаграфаваў людзей і падзеі, якія адбываюцца вакол. На яго здымках адлюстраваная цэлая эпоха, насычаная гістарычнымі падзеямі: рэвалюцыі, войны, акупацыі і іншае.

Усяго фотакалекцыя протаіерэя Паўла Валынцэвіча ўключае больш за 300 здымкаў.

Наведвальнікі экспазіцыі ў БДУ змогуць убачыць больш за 30 алічбаваных фатаграфій, зробленых з аўтэнтычных негатываў аўтара, а таксама адсканаваныя копіі арыгінальных плёначных здымкаў з сямейных альбомаў. На фотакартках зафіксавана штодзённае жыццё сям’і айца Паўла і яго прыхаджан, вёскі і мястэчкі, дзе ён служыў, а таксама святочныя гулянні беларусаў, хросныя хады, уборка ўраджаю, прыродныя пейзажы і іншае.

Наведаць выставу могуць усе ахвотныя бясплатна да 21 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31